Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра каранавірус: «Мы цяпер на піку», але «падставаў пераносіць выбары няма»


Аляксандар Лукашэнка і Натальля Качанава, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Натальля Качанава, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка правёў 31 сакавіка сустрэчу са старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай. У цэнтры ўвагі, піша БелТА, была падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў.

Як піша ананімны Telegram-канал «Пул первого», блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, «пра сьмерць пацыента ў Віцебску таксама прагучала».

Канал сьцьвярджае, што Лукашэнка сказаў Качанавай, якая на Віцебшчыне «адпрацавала выходныя ў праблемным рэгіёне», наступнае:

«Я не кажу, што там катастрофа нейкая, не. Проста Віцебская вобласьць у нас заўсёды і кліматам іншая, і троху зрушыўся гэты пік захворваньня.

Сёньня там працуе міністар аховы здароўя, я накіроўваў яго туды і спэцыялістаў, каб яны зьвярнулі ўвагу, прааналізавалі і зрабілі высновы».

«Палітычныя пытаньні нікуды ня зьнікнуць»

Паводле Лукашэнкі, самая вялікая праблема ў цяперашні год — гэта эканоміка, але «палітычныя пытаньні нікуды ня зьнікнуць».

«Нам трэба ня толькі абмяркоўваць, але і плянаваць прэзыдэнцкія выбары, — казаў Лукашэнка Качанавай. — У нас пакуль няма падставаў пераносіць прэзыдэнцкія выбары, як некаторыя тут нам, ці то ворагі, ці то супернікі, падказваюць. Палітычныя пытаньні нікуды ня зьнікнуць. Іх трэба абмяркоўваць».

У эканоміцы Лукашэнка заявіў, што намагаецца «зрабіць так, каб прадпрыемствы працавалі, людзі атрымлівалі заробкі». Свой падыход ён назваў «формулай Трампа»:

«Мне вельмі спадабалася, калі ён [прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. — РС] так адкрыта сказаў, што калі мы не пачнём неадкладна працаваць, да амэрыканцаў зьвярнуўся, дзе друкуюць гэты даляр, першая эканоміка ў сьвеце, то людзей памрэ больш ад беспрацоўя і голаду, чым ад каранавірусу, — згадаў Лукашэнка. — Вельмі правільна сказаў. Нам што казаць? Трэба працаваць і ратавацца ад гэтага крызісу, як толькі можна».

Цяпер, мяркуе Лукашэнка з «уласных адчуваньняў, зыходзячы зь лічбавага аналізу захваральнасьці», распаўсюд каранавірусу «на піку»:

«Я ўжо малю Бога, каб да Вялікдня гэты пік пайшоў уніз», — заявіў Лукашэнка.

Цяпер у сьвеце штодзень выяўляюць каля 60 тысяч выпадкаў COVID-19, штодзень памірае звыш трох тысяч пацыентаў. Сумарна па сьвеце колькасьць захворваньняў і сьмерцяў на дзень цяпер не расьце паскорана, ды толькі ў адзінкавых краінах (як Кітай ці Паўднёвая Карэя) колькасьць «актыўных выпадкаў» хваробы зьмяншаецца — у астатніх няспынна расьце.

У Беларусі на 30 сакавіка пацьвердзілі 152 выпадкі інфікаваньня новым каранавірусам: 47 «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 105 «знаходзяцца пад мэдычным кантролем і на лячэньні».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG