Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі: у школах на вакацыях адкрыюць дзіцячыя лягеры


У Беларусі ня ўводзяць карантын у навучальных установах у сувязі з COVID-19, не пераносяць школьныя вакацыі на ранейшы тэрмін і нават адкрываюць дзіцячыя лягеры.

Як піша Міністэрства адукацыі ў Telegram, школьныя вакацыі пачнуцца 30 сакавіка — у той тэрмін, што і плянавалі раней.

«Ва ўстановах адукацыі будуць арганізаваныя і працаваць дзіцячыя лягеры, — паведамляе міністэрства. — Бацькі могуць падаць заявы ў вызначаным парадку.

Праграма знаходжаньня распрацоўваецца індывідуальна ў кожнай навучальнай установе з улікам усіх санітарна-прафіляктычных мерапрыемстваў і рэкамендацыяў санэпідслужбы і Міністэрства аховы здароўя».

Мінздароўя тым часам далучылася да ўсясьветнага флэшмобу «Заставайцеся дома», заклікала да самаізаляцыі тых, хто знаходзіцца ў групе рызыку: сталых грамадзянаў, хранічна хворых пацыентаў, людзей з хаця б найменшымі прыкметамі вострай рэсьпіраторнай інфэкцыі, а таксама тых, хто прыбыў з-за мяжы і, адпаведна, атрымаў рэкамэндацыю да самаізаляцыі.

Аляксандар Лукашэнка раней тлумачыў, што ў Беларусі ня ўводзяць карантынаў, бо сытуацыя вакол COVID-19 «гэта псыхоз». Таксама ён казаў, што карантыны — ня сфэра дзейнасьці Мінздароўя («а тых, хто будзе закрываць-адкрываць, у нас хапае»), а сам ён толькі дазволіў бацькам не выпраўляць вучняў у школы: маўляў, «не забараняем».

Зь ім не пагадзіліся палітыкі, мэдыкі і студэнты:

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG