Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белдзяржстрах» пачаў страхаваць ад каранавірусу. Найбольшая выгада ў выпадку сьмерці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Белдзяржстрах» пачаў страхаваць здароўе грамадзян ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфэкцыі.

Як вынікае з прэс-рэлізу кампаніі ад 19 сакавіка, пералік страхавых выпадкаў дапоўнілі пазыцыяй «каранавірусная інфэкцыя». COVID-1 залічылі да катэгорыі небясьпечных хваробаў — такіх як тыфус, сыбірская язва, сальманэлёз.

Як асноўную мэтавую групу дзяржаўная страхавая арганізацыя разглядае асобаў з высокай рызыкай заражэньня каранавірусам. Кампанія абяцае ў выпадку захворваньня аплаціць расходы на хуткую і неадкладную мэдычную дапамогу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У цэнтральным офісе кампаніі Свабодзе сказалі, што пакуль страхавыя агенты не падалі колькасных зьвестак пра страхаваньне ад небясьпечных вірусных інфэкцыяў, сярод якіх каранавірус. Аднак паведамілі, што факты такога страхаваньня ўжо ёсьць: «Людзі пакрысе страхуюцца».

Адным зь першых пра новую паслугу страхаваньня паведаміла прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» ў Шклоўскім раёне — праз рэкляму ў мясцовай раёнцы «Ўдарны фронт». Абвешчана, што застрахавацца ад каранавірусу можа «кожная фізычная асоба». Страхавая сума ад 3 тысяч рублёў. Першы ўзнос 1 працэнт ад яе. 100 працэнтаў сумы вернецца ў выпадку сьмерці застрахаванага.

Супрацоўніца прадстаўніцтва паведаміла нам, што ўжо «ёсьць заключаныя дамовы».

«Я не магу сказаць, што іх шмат, але людзі страхуюцца», — запэўніла яна.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG