Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’ёмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў у Расею ў першыя дні сьнежня зноў павялічыліся


Пажар на Куйбышаўскім НПЗ у Самарскай вобласьці Расеі пасьля ўкраінскага ўдару 28 жніўня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота
Пажар на Куйбышаўскім НПЗ у Самарскай вобласьці Расеі пасьля ўкраінскага ўдару 28 жніўня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

На Санкт-Пецярбурскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы 1–5 сьнежня 2025 году прадалі 5 040 тон бэнзіну, вырабленага на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Як паведаміла выданьне «Позірк», продажы гэтага віду беларускага паліва на Пецярбурскай біржы ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2024 году вырасьлі больш як у 8 разоў: хоць цягам тыдня аб’ёмы продажаў паступова зьніжаліся, выніковы паказьнік значна перавысіў леташнія значэньні.

Раней паведамлялася, што ў кастрычніку 2025 году аб’ём таргоў беларускім бэнзінам на Пецярбурскай біржы вырас у 47 разоў да ўзроўню ў кастрычніку 2024-га — да 36 480 тон. За 19 дзён лістапада на біржы прадалі 21 720 т беларускага бэнзіну — у 7 разоў больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Павелічэньне назіраецца на тле паліўнага крызісу ў Расеі, які стаў вынікаў сыстэмных украінскіх атак на расейскія аб’екты нафтаперапрацоўчай інфраструктуры.

У лістападзе 2025 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны сама меней 14 разоў атакавалі расейскія НПЗ — гэта максымальная колькасьць нападаў за месяц з пачатку вайны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG