У японскіх гарадах Токіё і Осака скасавалі красавіцкі фэстываль цьвіценьня сакуры і любаваннья ёю праз эпідэмію каранавірусу, перадаюць у суботу мясцовыя СМІ.
Самі гараджане змогуць убачыць квітучыя дрэвы ў парках Токіё і Осакі, але традыцыйных захадаў сёлета ня будзе.
Арганізатары фэстываляў вельмі шкадуюць, што ім давялося прыняць гэтае рашэньне праз эпідэмію каранавірусу.
Традыцыйна ў красавіку ў гэтыя два гарады прыяжджаюць мільёны турыстаў з усяго сьвету, каб палюбавацца дрэвамі ў белых і ружовых колерах.
У Японіі больш за 230 чалавек заразіліся вірусам, 5 чалавек памерлі.