Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб адмываньні 50 мільёнаў эўра ў Латвіі затрымалі беларуса, — СМІ


Офіс ABLV у Рызе
Офіс ABLV у Рызе

Былы кіраўнік прадстаўніцтва ABLV Bank у Менску быў затрыманы і арыштаваны ў справе аб адмываньні 50 млн эўра ў латвійскім банку ABLV, паведамляе delfi.lv са спасылкай на Дзяржаўнае тэлебачаньне Латвіі.

Паводле латвійскай тэлевізіі, гаворка можа ісьці пра Яўгена Цярохіна — ён 14 паловай гадоў працаваў кіраўніком прадстаўніцтва ABLV у Менску.

Пра тое, што ў офісе латвійскага ABLV Bank у рамках крымінальнага працэсу аб легалізацыі 50 млн эўра правялі ня менш за 20 ператрусаў, на днях паведаміла мясцовая пракуратура. У гэтай справе права на абарону маюць 12 чалавек, у тым ліку 7 супрацоўнікаў банку. Трое фігурантаў арыштаваныя.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, арганізаваная група, у якую ўваходзілі прадстаўнікі некалькіх краінаў, з 2015 па 2018 год займалася легалізацыяй сродкаў, у тым ліку робячы пералічэньні за фіктыўныя ўгоды праз адну з латвійскіх крэдытных устаноў. Такім чынам было легалізавана больш за 50 млн эўра.

У крымінальнай справе таксама праходзіць былы старшыня праўленьня банка ABLV Эрнэст Бэрніс, прадпрымальнік Андрыс Путніс, расейскі грамадзянін Вячаслаў Іваноў, якога латвійская пракуратура лічыць лідэрам міжнароднай групоўкі, нейкі швайцарскі фінансіст, а таксама некалькі грамадзян Беларусі, цытуе літоўская тэлевізія rus.timeline.lv.

ABLV Bank уваходзіць у тройку найбуйнейшых банкаў Латвіі, мае прадстаўніцтвы ў многіх краінах СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG