На сайце базы зьвестак Numbeo апублікаваны рэйтынг гарадоў паводле індэксу кошту жыцьця. Менск з 440 гарадоў займае 345-е месца.
Самымі дарагімі гарадамі для жыцьця названыя Цюрых, Базэль і Лязана. На чацьвёртым і пятым месцы ў рэйтынгу таксама швэйцарскія гарады Жэнэва і Бэрн. Далей у дзясятцы — Ставангер, Осла, Тронгэйм, Рэйк’явік, Бэрген, Нью-Ёрк (на 11-м месцы).
Менск займае 345-е месца, па суседзтве ў рэйтынгу румынскі Брашаў (344), расейскі Варонеж (346); Кіеў на 347-м месцы, Львоў на 385-м.
Жыцьцё ў эўрапейскіх сталіцах побач зь Беларусьсю, паводле ўкладальнікаў рэйтынгу, даражэйшае.
Вільня на 266-м месцы, Варшава на 270-м, Рыга — на 241-м. Расейская сталіца ў рэйтынгу займае 251-е месца.