Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе Бясьпекі ААН ЗША назвалі забойства іранскага генэрала самаабаронай


Амбасадарка ЗША пры ААН Кэлі Крафт на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у верасьні 2019
Амбасадарка ЗША пры ААН Кэлі Крафт на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у верасьні 2019

ЗША паведамілі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 8 студзеня, што забойства іранскага камандзіра Касэма Сулеймані на мінулым тыдні было актам самаабароны і заявілі аб гатоўнасьці прыняць «дадатковыя захады ў выпадку неабходнасьці» на Блізкім Усходзе для абароны пэрсаналу і інтарэсаў ЗША.

У лісьце да Рады Бясьпекі ААН амбасадар ЗША пры ААН Кэлі Крафт заявіла, што ЗША таксама «гатовыя без папярэдніх умоваў удзельнічаць у сур’ёзных перамовах з Іранам з мэтай прадухіленьня далейшай пагрозы міжнароднага міру і бясьпекі або эскаляцыі іранскім рэжымам».

Забойства Сулеймані ў Багдадзе 3 студзеня было абгрунтаванае артыкулам 51 Статуту ААН, напісала Крафт у лісьце і дадала, што «ЗША гатовыя прыняць дадатковыя захады ў рэгіёне ў выпадку неабходнасьці абароны пэрсаналу і інтарэсаў ЗША».

Згодна з артыкулам 51 Статуту ААН, краіны абавязаныя «неадкладна паведаміць» Радзе Бясьпекі аб любых захадах, прынятых пры рэалізацыі права на самаабарону. У мінулым Злучаныя Штаты выкарыстоўвалі артыкул 51 для абгрунтаваньня дзеяньняў у Сырыі супраць баевікоў «ісламскай дзяржавы» ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG