Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо адклаў паездку ў Беларусь у сувязі з падзеямі ў Іраку

абноўлена

Майк Пампэо
Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо ў сераду адклаў паездку ва Ўкраіну, Беларусь, Казахстан, Узбэкістан і на Кіпр, каб засяродзіцца на сытуацыі ў Іраку, дзе дэманстранты напалі на амбасаду ЗША.

Прыхільнікі ірацкіх ваенізаваных груповак, якія падтрымлівае Іран, штурмавалі пэрымэтар амбасады ЗША пасьля двухдзённых пратэстаў. Яны адступілі ў сераду пасьля таго, як Вашынгтон накіраваў дадатковыя войскі і пагражаў рэпрэсіямі супраць Тэгерана.

Пампэо адклаў паездку ва Ўкраіну, Беларусь, Казахстан, Узбэкістан і на Кіпр «у сувязі з неабходнасьцю сакратара знаходзіцца ў Вашынгтоне, каб працягваць маніторынг бягучай сытуацыі ў Іраку і гарантаваць бясьпеку амэрыканцаў на Блізкім Усходзе», — заявіла прэсавая сакратарка Дзярждэпартамэнта ЗША Морган Артагус.

У аўторак увечары Пампэо паведаміў Fox News, што паездка ва Ўкраіну і іншыя краіны рэгіёну па-ранейшаму плянуецца і адбудзецца.

Пампэо ва Ўкраіне павінен быў зноў пацьвердзіць падтрымку ЗША ў сувязі з візытам самага высокага ўзроўню ў ЗША пасьля імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа з нагоды яго зносін з Украінай.

Візыт Пампэо ў Менску, паводле прэс-рэлізу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, меўся «падкрэсьліць прыхільнасьць ЗША да суверэннай, незалежнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі, і пацьвердзіць наша жаданьне нармалізаваць адносіны, каб прасунуць нашы двухбаковыя дачыненьні наперад».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG