Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігі Хадановіча, Адамовіча і Раманавай — найлепшыя ў 2019-м


Радыё Свабода правяло традыцыйную перадкалядную апытанку пра лепшыя беларускія кнігі, якія пабачылі сьвет сёлета. Паводле сумарнага падліку галасоў дзесяцёх экспэртаў найлепшымі кнігамі 2019 году сталі: у паэзіі — «Школа травы» Андрэя Хадановіча, у прозе — «Песьня пра Цімура» Андрэя Адамовіча, у непрыдуманай літаратуры — зборнік дакумэнтаў «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.», падрыхтаваны Ірынай Раманавай.

Як вызначалі

Мы папрасілі супрацоўнікаў выдавецтваў і кнігарняў, дасьведчаных літаратуразнаўцаў і проста апантаных чытачоў назваць тыя выданьні 2019-га, якія прыцягнулі іхную ўвагу найбольш. У гэтых асабістых рэйтынгах мусіла быць пяць кнігаў асобна па жанрах — паэзія, проза і дакумэнталістыка. Лічбы ў дужках у прыведзеным тут агульным сьпісе азначаюць колькасьць балаў, якія набрала названая кніга са ста магчымых.

Агульны сьпіс названых кніг

Паэзія

  1. Андрэй Хадановіч. «Школа травы». Менск, «Кнігазбор». (59)
  2. Валянціна Аксак. «Кава ў арліным гнязьдзе». Менск, «Кнігазбор». (54)
  3. Вольга Гапеева. «Чорныя макі». Менск, «Галіяфы». (33)
  4. Барыс Пятровіч. «...Роўна і трошкі ўправа». Менск, «Кнігазбор». (27)
  5. Крысьціна Бандурына. «Homo». Менск, «Галіяфы». (25)
  6. «Анталёгія сучаснага беларускага вэрлібра». Укладальнік — Георгій Барташ. Менск, «Смэлток». (25)
  7. Марыя Вайцяшонак. «Альбом для цёткі Марылі». Менск, «Логвінаў». (15)
  8. Яўгенія Янішчыц. Выбранае ў 4-х тамах. Том 3. Менск, «Беларуская навука». (15)
  9. Тацяна Зіненка. «Гарчэйшае пітво». Менск, «Медысонт». (13)
  10. Уладзімер Някляеў. «Зьнічы каханьня». Менск, «Цымбераў». (10)
  11. «Стараангельская паэзія» Пераклад Ігара Кулікова. Менск, «Янушкевіч». (10)
  12. Анхэля Эсьпіноса Руіс. «Колер крылаў». Менск, «Кнігазбор». (9)
  13. Сабина Брило. «Я и другие люди». Менск, «Цымбераў». (9)
  14. Ігар Сідарук. «Непазьбежны лістапад». Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда». (8)
  15. Алесь Бадак. «Разьвітаньне зь вечнасьцю». Менск, «Мастацкая літаратура». (6)
  16. Цемрык Вялет. «Злом». Менск, «Галіяфы». (6)
  17. Ігар Кулікоў. «Храм ракі». Менск, «Янушкевіч». (6)

Проза

  1. Андрэй Адамовіч. «Песьня пра Цімура». Менск, «Янушкевіч». (42)
  2. Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бэльгія“». Менск, «Регістр». (38)
  3. Макс Шчур. «Кінараман». Менск, «Логвінаў». (35)
  4. Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга». Менск, «Галіяфы». (30)
  5. Вінцэсь Мудроў. «Восень у Вільні». Менск, «Кнігазбор». (22)
  6. Барыс Пятровіч. «Ідзі адзін». Менск, «Кнігазбор». (20)
  7. Вольга Гапеева. «Кэмэл-Трэвэл». Менск, «Галіяфы». (17)
  8. Аліна Длатоўская. «Арнамэнты». Менск, «Янушкевіч». (17)
  9. Мойшэ Кульбак. «Мэсія з роду Эфраіма» Пераклад Сяргея Шупы. Прага — Менск. «Vesna» — «Янушкевіч». (16)
  10. Сяргей Календа. «Часам панкі паміраюць». Менск, «Логвінаў». (15)
  11. Севярын Квяткоўскі. «Каларадзкая пушча». Менск, «Логвінаў». (15)
  12. Віктар Марціновіч. «Мова». Выданьне трэцяе. Менск, «Кнігазбор». (9)
  13. Людміла Рублеўская. «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара». Менск, «Звязда». (9)
  14. Татьяна Замировская. «Земля случайных чисел». Масква, «АСТ». (8)
  15. Ліля Ільюшына. «Ключ дарог. Пачатак». Менск, «Галіяфы». (8)
  16. Уладзімер Сьцяпан. «Хвалі». Менск, «Мастацкая літаратура». (7)
  17. Вера Лойка. «Апошні першы сьнег». Менск, «Кнігазбор». (6)
  18. Франц Сіўко. «Раз — шкілет, і два — шкілет». Менск, «Галіяфы». (6)

Дакумэнтальная літаратура

  1. «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.» Укладальніца — Ірына Раманава. Менск, «Логвінаў». (44)
  2. Валер Каліноўскі. «Дзеці Францыі». Менск, «Кнігазбор». (23)
  3. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпуск 6. 1992–1993 Укладальніца — Натальля Давыдзенка. Менск, «Кнігазбор». (19)
  4. «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма». Составление Анастасии Зеленковой. Рига, «ИБИК». (19)
  5. Людміла Сінькова. «Беларуская „звышлітаратура“». Менск, «Кнігазбор». (19)
  6. Зьміцер Саўка. «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы». Менск, «Кнігазбор». (18)
  7. Натальля Сьліж. «Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст.». Менск, «Тэхналёгія». (18)
  8. Сьвятлана Казлова. «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі». Менск, «Янушкевіч». (17)
  9. Павал Абрамовіч. «Мой спосаб чытаньня». Менск, «Кнігазбор». (14)
  10. «Вакол Пятра Глебкі». Укладальніца — Ганна Севярынец. Менск, «Лімарыус». (13)
  11. «Зора Кіпель». Укладальнікі — Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор». (10)
  12. Адам Глобус. «Рысы: нарысы пра творцаў». Менск, «Логвінаў». (10)
  13. «Ким. Великий прохожий. Вероятные истории». Составители — Елена Будинайте и Александр Сушков. Менск, «Лімарыус». (9)
  14. Іван Штэйнер. «Feci quod potui. Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагодзьдзя». Гомель, «Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт». (9)
  15. Уладзімер Арлоў і Павал Татарнікаў. «Айчына: маляўнічая гісторыя». Выданьне трэцяе. Менск, «Тэхналёгія». (8)
  16. Сяргей Дубавец. «Тантамарэскі». Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. (8)
  17. Людміла Хмяльніцкая. «Лёс інсургента». Менск, «Лімарыус». (8)
  18. Юры Гумянюк. «Захлынуцца апантанасьцю жыцьця». Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда». (7)
  19. Эдуард Мельников. «Возвращение в Бобруйск». Менск, «Янушкевіч». (7)
  20. Галіна Флікоп-Сьвіта. «Беларускі іканапіс ХVI — першай паловы ХХ стагодзьдзяў». Менск, «Беларуская навука». (6)
  21. Эма Яленская. «Нарадзілася я на Палесьсі...». Менск, «Беларуская навука». (6)
  22. «Рэлігійнае жыцьцё ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім у ХVI—XVII стст.». Менск, «Янушкевіч». (6)

Як лічылі

Лічылі мы па дзесяцібальнай сыстэме. Кніга на першым радку атрымлівала 10 балаў, на другім — 9, на трэцім — 8, на чацьвёртым — 7, на пятым — 6. Потым гэтыя лічбы склалі. У выніку ў паэзіі найбольшую колькасьць балаў — 59 — набрала кніга Андрэя Хадановіча «Школа травы», у прозе з 42 баламі перамагла «Песьня пра Цімура» Андрэя Адамовіча, а ў непрыдуманай літаратуры найбольш балаў — 44 — заслужыў зборнік дакумэнтаў «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.», падрыхтаваны Ірынай Раманавай.

Як галасавалі нашы экспэрты

Аксана Спрынчан, пісьменьніца, рэдактарка выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Аксана Спрынчан, пісьменьніца, рэдактарка выдавецтва «Мастацкая літаратура»

Паэзія

  1. Уладзімер Някляеў. «Зьнічы каханьня»
  2. Анхэля Эсьпіноса Руіс. «Колер крылаў»
  3. Валянціна Аксак. «Кава ў арліным гнязьдзе»
  4. Тацяна Зіненка. «Гарчэйшае пітво»
  5. Алесь Бадак. «Разьвітаньне зь вечнасьцю»

Проза

  1. Барыс Пятровіч. «Ідзі адзін»
  2. Людміла Рублеўская. «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара»
  3. Вінцэсь Мудроў. «Восень у Вільні»
  4. Уладзімер Сьцяпан. «Хвалі»
  5. Франц Сіўко. «Раз — шкілет, і два — шкілет»

Дакумэнтальная літаратура

  1. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпуск 6. 1992–1993 Укладальніца — Натальля Давыдзенка
  2. Іван Штэйнер. «Feci quod potui. Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагодзьдзя»
  3. Павал Абрамовіч. «Мой спосаб чытаньня»
  4. «Вакол Пятра Глебкі». Укладальніца — Ганна Севярынец
  5. Галіна Флікоп-Сьвіта. «Беларускі іканапіс ХVI — першай паловы ХХ стагодзьдзяў»
Алесь Аркуш, пісьменьнік, аўтар перадачы «Жыцьцё зь літаратурай» на Радыё Рацыя
Алесь Аркуш, пісьменьнік, аўтар перадачы «Жыцьцё зь літаратурай» на Радыё Рацыя

Паэзія

  1. Барыс Пятровіч. «...Роўна і трошкі ўправа»
  2. Валянціна Аксак. «Кава ў арліным гнязьдзе»
  3. Ігар Сідарук. Непазьбежны лістапад
  4. Андрэй Хадановіч. «Школа травы»
  5. Тацяна Зіненка. «Гарчэйшае пітво»

Проза

  1. Макс Шчур. «Кінараман»
  2. Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бэльгія“»
  3. Вінцэсь Мудроў. «Восень у Вільні»
  4. Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга»
  5. Севярын Квяткоўскі. «Каларадзкая пушча»

Дакумэнтальная літаратура

  1. Зьміцер Саўка. «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы»
  2. «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.» Укладальніца — Ірына Раманава
  3. Людміла Хмяльніцкая. «Лёс інсургента»
  4. Юры Гумянюк. «Захлынуцца апантанасьцю жыцьця»
  5. «Вакол Пятра Глебкі». Укладальніца — Ганна Севярынец
Андрэй Ільніцкі, доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар, апантаны чытач
Андрэй Ільніцкі, доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар, апантаны чытач

Паэзія

  1. «Стараангельская паэзія» Пераклад Ігара Кулікова​

Проза

  1. Сяргей Календа. «Часам панкі паміраюць»

Дакумэнтальная літаратура

  1. Натальля Сьліж. «Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI — XVII стст.»
Вольга Глухоўская, дырэктарка кнігарні «Акадэмкніга»
Вольга Глухоўская, дырэктарка кнігарні «Акадэмкніга»

Паэзія

  1. Андрэй Хадановіч. «Школа травы»
  2. Яўгенія Янішчыц. Выбранае ў 4-х тамах. Том 3

Проза

  1. Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бэльгія“»
  2. Віктар Марціновіч. «Мова». Выданьне трэцяе

Дакумэнтальная літаратура

  1. «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма». Составление Анастасии Зеленковой
  2. «Ким. Великий прохожий. Вероятные истории». Составители — Елена Будинайте и Александр Сушков
  3. Уладзімер Арлоў і Павал Татарнікаў. «Айчына: маляўнічая гісторыя». Выданьне трэцяе
Міхаіл Сяргеенка, літаратурны блогер
Міхаіл Сяргеенка, літаратурны блогер

Паэзія

  1. Крысьціна Бандурына. «Homo»
  2. Андрэй Хадановіч. «Школа травы»
  3. Вольга Гапеева. «Чорныя макі». Менск, «Галіяфы».
  4. «Анталёгія сучаснага беларускага вэрлібра». Укладальнік — Георгій Барташ
  5. Ігар Кулікоў. «Храм ракі»

Проза

  1. Макс Шчур. «Кінараман»
  2. Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бэльгія“»
  3. Татьяна Замировская. «Земля случайных чисел»
  4. Андрэй Адамовіч. «Песьня пра Цімура»
  5. Вінцэсь Мудроў. «Восень у Вільні»

Дакумэнтальная літаратура

  1. Адам Глобус. «Рысы: нарысы пра творцаў»
  2. Людміла Сінькова. «Беларуская „звышлітаратура“»
  3. Натальля Сьліж. Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст
  4. Эдуард Мельников. «Возвращение в Бобруйск»
  5. «Рэлігійнае жыцьцё ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім у ХVI—XVII стст.»

Наста Карнацкая, літаратурны аглядальнік, супрацоўніца кнігарні «Кніжная Шафа»

Паэзія

  1. Андрэй Хадановіч. «Школа травы»
  2. Вольга Гапеева. «Чорныя макі»
  3. «Анталёгія сучаснага беларускага вэрлібра». Укладальнік — Георгій Барташ
  4. Барыс Пятровіч. «...Роўна і трошкі ўправа»
  5. Цемрык Вялет. «Злом»

Проза

  1. Андрэй Адамовіч. «Песьня пра Цімура»
  2. Макс Шчур. «Кінараман»
  3. Аліна Длатоўская. «Арнамэнты»
  4. Сяргей Календа. «Часам панкі паміраюць»
  5. Мойшэ Кульбак. «Мэсія з роду Эфраіма» Пераклад Сяргея Шупы

Дакумэнтальная літаратура

  1. Людміла Сінькова. «Беларуская „звышлітаратура“»
  2. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпуск 6. 1992–1993 Укладальніца — Натальля Давыдзенка
  3. «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.» Укладальніца — Ірына Раманава
  4. Валер Каліноўскі. «Дзеці Францыі»
Павал Касьцюкевіч, пісьменьнік, арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў»
Павал Касьцюкевіч, пісьменьнік, арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў»

Паэзія

  1. Барыс Пятровіч. «...Роўна і трошкі ўправа»
  2. Валянціна Аксак. «Кава ў арліным гнязьдзе»
  3. Андрэй Хадановіч. «Школа травы»
  4. Марыя Вайцяшонак. «Альбом для цёткі Марылі»

Проза

  1. Мойшэ Кульбак. «Мэсія з роду Эфраіма» Пераклад Сяргея Шупы
  2. Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга»
  3. Андрэй Адамовіч. «Песьня пра Цімура»
  4. Вольга Гапеева. «Кэмэл-Трэвэл»

Дакумэнтальная літаратура

  1. «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.» Укладальніца — Ірына Раманава
  2. Валер Каліноўскі. «Дзеці Францыі»
  3. Сяргей Дубавец. «Тантамарэскі»
Сяргей Макарэвіч, супрацоўнік культурніцкага фонду «Вяртаньне»
Сяргей Макарэвіч, супрацоўнік культурніцкага фонду «Вяртаньне»

Паэзія

  1. «Анталёгія сучаснага беларускага вэрлібра». Укладальнік — Георгій Барташ
  2. Вольга Гапеева. «Чорныя макі»
  3. Валянціна Аксак. «Кава ў арліным гнязьдзе»
  4. Андрэй Хадановіч. «Школа травы»
  5. Крысьціна Бандурына. «Homo»

Проза

  1. Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бэльгія“»
  2. Севярын Квяткоўскі. «Каларадзкая пушча»
  3. Андрэй Адамовіч. «Песьня пра Цімура»
  4. Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга»
  5. Макс Шчур. «Кінараман»

Дакумэнтальная літаратура

  1. «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.» Укладальніца — Ірына Раманава
  2. Сьвятлана Казлова. «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі»
  3. Зьміцер Саўка. «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы»
  4. Валер Каліноўскі. «Дзеці Францыі»
  5. Павал Абрамовіч. «Мой спосаб чытаньня»
Ціхан Чарнякевіч, гісторык літаратуры, крытык
Ціхан Чарнякевіч, гісторык літаратуры, крытык

Паэзія

  1. Валянціна Аксак. «Кава ў арліным гнязьдзе»
  2. Крысьціна Бандурына. «Homo»
  3. Марыя Вайцяшонак. «Альбом для цёткі Марылі»
  4. Вольга Гапеева. «Чорныя макі»
  5. Яўгенія Янішчыц. «Выбранае ў 4-х тамах». Т. 3

Проза

  1. Вольга Гапеева. «Кэмэл-Трэвэл»
  2. Аліна Длатоўская. «Арнамэнты»
  3. Ліля Ільюшына. «Ключ дарог. Пачатак»
  4. Зараслава Камінская. «Калядны стол. Некулінарная кніга»
  5. Вера Лойка. «Апошні першы сьнег»

Дакумэнтальная літаратура

  1. «Зора Кіпель». Укладальнікі — Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч
  2. «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма». Составление Анастасии Зеленковой
  3. Сьвятлана Казлова. «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі»
  4. «Улада і грамадзтва: БССР у 1929–1939 гг.» Укладальніца — Ірына Раманава
  5. Эма Яленская. «Нарадзілася я на Палесьсі...»
Валянцін Акудовіч, філёзаф
Валянцін Акудовіч, філёзаф

Паэзія

  1. Валянціна Аксак. «Кава ў арліным гнязьдзе»
  2. Сабина Брило. «Я и другие люди»
  3. Андрэй Хадановіч. «Школа травы»

Проза

  1. Барыс Пятровіч. «Ідзі адзін»
  2. Андрэй Адамовіч. «Песьня пра Цімура»

«Худы» год

Як вы ўжо заўважылі, ня ў кожнага экспэрта набраліся свае «пяцёркі». «Худы год», — так патлумачыў нам свой няпоўны сьпіс Павал Касьцюкевіч. У ім па чатыры назвы ў паэзіі і прозе і ўсяго тры ў дакумэнталістыцы. У сьпісе надзвычай патрабавальнага чытача прафэсара Андрэя Ільніцкага толькі па адной кнізе ва ўсіх трох жанрах. «Болей з прачытанага нічога ня ўразіла», — такая ягоная выснова пра сёлетнія кніжныя набыткі. Прыкладна такое ж рэзюмэ зрабіў і філёзаф Валянцін Акудовіч, які, дарэчы, у дакумэнталістыцы не знайшоў сёлета аніводнага вартага ўвагі выданьня.

Бэстсэлеры

Дырэктарка адной з самых буйных беларускіх кнігарняў «Акадэмкніга» Вольга Глухоўская склала свой рэйтынг як сьпіс бэстсэлераў. Тое, што найлепей прадаецца, тое й лепшае. І вось як першапачаткова выглядаў пералік найлепшых кніг спадарыні Глухоўскай. У дужках яна пазначыла колькасьць прададзеных «Акадэмкнігай» асобнікаў.

Проза

  1. Андрусь Горват. «Прэмʼера». Менск, «Медысонт», 2018. (600)
  2. Андрусь Горват. «Радзіва „Прудок“». Менск, «Медысонт», 2018. (340)
  3. Ганна Севярынец. «Гасьцініца „Бэльгія“». Менск, «Регістр», 2019. (310)
  4. Вікатар Марціновіч. «Мова». Менск, «Кнігазбор», 2019. (200)
  5. Альгерд Бахарэвіч. «Мае дзевяностыя». Менск, «Янушкевіч», 2018. (195)

Паэзія

  1. Ларыса Геніюш. «...Унукам: Вершы і лісты без цэнзуры». «Медыял», 2018. (60)
  2. Генадзь Бураўкін. «Ніці лёсу». «Мастацкая літаратура», 2018. (40)
  3. Станіслаў Карпаў. «Канцылярыі розных спраў». Менск, «Медысонт», 2018. (40)
  4. Андрэй Хадановіч. «Школа травы». Менск, «Кнігазбор», 2019. (32)
  5. Яўгенія Янішчыц. Выбранае ў 4-х тамах. Том 3. Менск, «Беларуская навука», 2019. (31)

Іншая літаратура

  1. «История белорусской государственности». В 5 томах. «Беларуская навука», 2018–2019, 1 том (360), 1–4 тамы (1000)
  2. «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма». Составление Анастасии Зеленковой. Рига, «ИБИК», 2019. (180)
  3. «Ким. Великий прохожий. Вероятные истории». Составители — Елена Будинайте и Александр Сушков. Менск, «Лімарыус», 2019. (150)
  4. Уладзімір Арлоў, Павел Татарнікаў. «Айчына». «Тэхналёгія», 2016. (80)
  5. Міхал Анемпадыстаў. «Колер Беларусі». «Логвінаў», 2018. (50)

Нявыкруткі сьнежня

Сьпіс дырэктаркі «Акадэмкнігі» Вольгі Глухоўскай не абмежаваны 2019-м годам. У ім ёсьць кнігі леташнія, пазалеташнія і нават пазапазалеташнія. Але найбольш тых, якія выйшлі ў сьнежні 2018-га і рэальна трапілі да чытача сёлета.

З праблемай сьнежаньскіх навінак сутыкаюцца ўсе складальнікі рэйтынгаў. Але, як яе вырашыць, уцямнага рэцэпту ня выпісаў ніхто з апытаных намі чытачоў і стваральнікаў беларускіх кніг. І факт застаецца фактам: у сьнежні — не пасьпелі, у наступным сьнежні — спазьніліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG