Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені-верасьні 2018 году мела 1341,4 рубля наяўных рэсурсаў на месяц, у тым ліку:
- 1442,5 рубля — у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу;
- 1076,2 рубля — у вёсках.
Гэта сярэдні паказьнік па Беларусі. У «сельскую мясцовасьць» уваходзяць пасёлкі ў прыгарадзе Менску і абласных гарадоў.
Наяўныя рэсурсы — сумарна грашовыя даходы і прадукты харчаваньня з асабістай гаспадаркі, за выняткам затратаў на іх вытворчасьць, а таксама атрыманыя ў натуральнай форме льготы і выплаты.
Агулам грашовыя выдаткі склалі 1274,2 рубля на месяц. На спажывецкія выдаткі беларуская сям’я ў сярэднім выдаткоўвала 951,6 рубля (74,7%), зь іх:
- 38,9% на харчаваньне;
- 32,2% на неспажывецкія тавары;
- 26,1% на аплату паслуг.