Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90-я forever. Чаму путчысты пацярпелі паразу


Belarus - newspaper Svaboda, 1991, archive photo
Belarus - newspaper Svaboda, 1991, archive photo

«Дзевяностыя forever» — новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні — 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

19 жніўня 1991 у Маскве адбыўся путч, ініцыятары якога ізалявалі прэзыдэнта Гарбачова і паспрабавалі аднавіць савецкую імпэрыю і поўнаўладзьдзе КПСС. Аднак путчысты наткнуліся на народны супраціў, праз некалькі дзён рэспублікі абвясьцілі незалежнасьць, а КПСС перастала існаваць.


Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • 19 жніўня 1991 група кіраўнікоў Савецкага Саюзу, незадаволеных ініцыяваным Гарбачовым падпісаньнем Саюзнай дамовы, у якой рэспублікам надаваліся б большая, чым раней, самастойнасьць, абвясьцілі надзвычайнае становішча.
  • Путчысты на прэс-канфэрэнцыі, 19 жніўня 1991
    Путчысты на прэс-канфэрэнцыі, 19 жніўня 1991

  • Мэтай путчыстаў было захаваньне Савецкага Саюзу і поўнаўладзьдзя КПСС.
  • У Маскве супраціў путчыстам узначаліў прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын, людзі ўтварылі жывое кола вакол расейскага парлямэнту («Белага дому»).
  • На чыгуначную станцыю Радыятарная ў Менску былі падагнаныя восем закратаваных вагонаў для перавозкі зьняволеных.
Здымак з газэты "Свабода"
Здымак з газэты "Свабода"
  • У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ заявілі пра неканстытуцыйнасьць путчу, запатрабавалі ад кіраўнікоў сілавых міністэрстваў не выконваць загады путчыстаў, заклікалі людзей на плошчу і запатрабавалі скліканьня надзвычайнай сэсіі ВС БССР.
  • У Маскве камандаваньне групы «Альфа» адмовілася выконваць загад штурмаваць «Белы дом», бо гэта прывяло б да вялікай колькасьці ахвяраў.
  • Правал путчыстаў быў запраграмаваны зьменамі, якія адбыліся ў грамадзтве.
  • У Беларусі ў цяперашні момант путч супраць Лукашэнкі, арганізаваны людзьмі зь ягонага атачэньня немагчымы, паколькі няма прыкметаў грамадзка-палітычнага крызісу. У выпадку, калі ён адбудзецца, могуць спрацаваць нечаканыя і фатальныя для ўлады фактары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG