Першы выпадак сьмерці ад электроннай цыгарэты зафіксаваны ў штаце Ілінос (ЗША). Пра гэта паведамляе Fox News.
Прадстаўнікі грамадзкага дэпартамэнту аховы здароўя штату сьцьвярджаюць, што пацыент быў дастаўлены ў шпіталь з сур’ёзным рэсьпіраторным захворваньнем пасьля вэйпінгу. Лекарам не ўдалося выратаваць яго жыцьцё. Ніякай іншай інфармацыі пра пацыента, уключаючы імя, узрост, родны горад ці даты сьмерці, не раскрываецца.
У ведамстве адзначылі, што ў лякарнях штату знаходзяцца 22 чалавекі ва ўзросьце ад 17 да 38 гадоў, якія на мінулым тыдні ўдыхалі пару электронных цыгарэт. Дэпартамэнт, усьведамляючы сурʼёзнасць сытуацыі, выклікаў групу Цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў (ЦКЗ), экспэрты прыбылі ў штат і прыступілі да расьсьледаваньня выпадкаў.