Упраўленьне кантролю за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША на наступным тыдні забароніць продаж электронных цыгарэт з садавінавым прысмакам у кругласутачных прадуктовых крамах (мінімаркетах) і на аўтазапраўках. Паводле прадстаўніка ведамства, гэта дапаможа дзяржаве ў барацьбе з «эпідэміяй вэйпінгу (курэньня электронных цыгарэт)» сярод амэрыканскіх падлеткаў.
Пачынаючы ад наступнага тыдня ў кругласутачных крамах можна будзе купіць электронныя цыгарэты толькі са смакам тытуню, мяты і мэнтолу. Найбольшы ўрон у выніку нанесены бізнэсу кампаніі Juul Labs, якая заваявала рынак дзякуючы вытворчасьці інавацыйных электронных цыгарэт зь незвычайным смакам.
Абмежаваньні таксама закрануць інтэрнэт-продаж электронных цыгарэт: робяцца больш жорсткімі патрабаваньні да праверкі ўзросту пакупнікоў у анлайн-крамах. Забарона не адаб’ецца на працы спэцыялізаваных вэйп-шопаў і тытунёвых крамаў.
Паводле статыстыкі, ужываньне электронных цыгарэт у падлеткавым асяродзьдзі вырасла летась больш як на 75%.