Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 жніўня Дамова аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці паміж Расеяй і ЗША спыніла дзеяньне


Расейская ракета 9М729, якую ЗША называе адным з парушэньняў Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці
Расейская ракета 9М729, якую ЗША называе адным з парушэньняў Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці

Дзеяньне дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД) паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй скончылася 2 жніўня пасьля таго, як абодва бакі афіцыйна зь яе выйшлі.

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш 1 жніўня заявіў, што разам з гэтым пагадненьнем сьвет страціць «бясцэнны засьцерагальнік ад ядзернай вайны».

Гэтая ракетная дамова, а таксама пагадненьне СНВ-3 (ці «Новы START») аб скарачэньні стратэгічнага наступальнага ўзбраеньня паміж Расеяй і ЗША, зьяўляюцца двума ключавымі дакумэнтамі, якія кантралююць ядзернае ўзбраеньне двух найбуйнейшых ядзерных дзяржаваў у сьвеце.

Дзеяньне дамовы СНВ-3 заканчваецца ў пачатку 2021 году, калі бакі не дамовяцца аб яе падаўжэньні. Расея ўжо заяўляла пра гатоўнасьць зь яе выйсьці.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў надзею, што краінам удасца заключыць новае пагадненьне, якое прыйдзе на зьмену гістарычнай дамове, заключанай падчас «халоднай вайны».

«Расея хацела б нешта зрабіць у пляне ядзернага пагадненьня, і мяне гэта задавальняе. Яны хочуць нешта зрабіць, і я таксама», — сказаў Трамп, адказваючы ўвечары 1 жніўня на пытаньне карэспандэнта «Голасу Амэрыкі». Пры гэтым ён адзначыў, што не абмяркоўваў дамову ад РСМД з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным падчас праведзенай напярэдадні тэлефоннай размовы.

Прэс-сакратарка МЗС Расеі Марыя Захарава 1 жніўня абвінаваціла ўрад ЗША ў нібыта недастатковых намаганьнях для «пошуку агульнай пазыцыі для абмеркаваньня» пытаньняў, зьвязаных з дамовай РСМД. Яна сказала, што Масква апублікуе сваю афіцыйную заяву з нагоды завяршэньня дзеяньня дамовы 2 жніўня.

ЗША і NATO неаднаразова абвінавачвалі Расею ў парушэньні ўмоваў ракетнай дамовы і распрацоўцы ядзернай зброі, уключаючы ракеты 9M729 або SSC-8, якія, паводле зьвестак Паўночнаатлянтычнага альянсу, маюць радыюс дзеяньня каля 1500 км. Масква гэтыя абвінавачаньні адхіляе і ў сваю чаргу вінаваціць Вашынгтон у парушэньні дамоўленасьцяў.

Што важна ведаць пра дамову аб ліквідацыі РСМД

ЗША 2 лютага пачалі выходзіць з Дамовы аб ліквідацыі РСМД. У адказ на гэта Ўладзімір Пуцін 2 лютага заявіў, што Расея прыпыняе ўдзел у дамове.

  • Вашынгтон сьцьвярджае, што Масква парушыла дамову аб РСМД, стварыўшы і разгарнуўшы ракетную сыстэму 9М729. Цяпер Расея валодае 100 такімі ракетамі.
  • Масква абвяргае ўсе абвінавачаньні, заяўляючы, што далёкасьць палёту ракеты 9М729 складае 480 кілямэтраў, што на 20 кілямэтраў менш за ніжнюю мяжу, вызначаную дамовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG