Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забаранілі высаджваць «чэзлыя дубцы»


Блогер Антон Матолька, архіўнае фота
Блогер Антон Матолька, архіўнае фота

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва замацавала ў пастанове ад 25 ліпеня новыя нормы высаджваньня дрэваў для азеляненьня населеных пунктаў, піша БелТА. Тэкст пастановы пакуль не апублікаваны.

Як расказала начальніца галоўнага ўпраўленьня горадабудаўнічай палітыкі Мінархітэктуры Вольга Верамей, новыя нормы такія:

  • ад маламерных саджанцаў адмаўляюцца. Раней патрабавалася, каб іх было 35% ад агульнага ліку;
  • сярэднямерных дрэваў павінна быць 80%, раней — 60%;
  • буйных дрэваў стане 20%, раней — 5%.

Ад малых дрэваў і кустоў вырашылі адмовіцца, бо яны горш прыжываліся, растлумачыла чыноўніца. Але там, дзе іх ужо высадзілі, выкарчоўваць ня будуць.

Супраць пасадкі маламерных саджанцаў актыўна выступаў блогер Антон Матолька. Ягоная пэтыцыя за забарону «чэзлых дубцоў» у Менску ў 2018 годзе набрала больш за 700 подпісаў. Разабрацца абяцалі Менгарвыканкам і Менскі гарадзкі савет дэпутатаў.

Пост пра цяперашнюю пастанову ён пачаў з фразы: «А можна пахваліцца?». Праўда, адзначыў, што «засталося паглядзець, як будзе на практыцы».

Матолька і іншыя гарадзкія актывісты яшчэ да той пэтыцыі займаліся пытаньнямі і пасадак дрэваў, якія хутка паміраюць, і іх высяканьня ў гарадах. Магчыма, высілкі актывістаў прывялі да таго, што Аляксандар Лукашэнка вусна загадаў «спыніць разбой» з высяканьнем дрэваў у 2017 годзе, а гэтай вясной даручыў зрабіць Беларусь прыгожай, «каб яна была ўся ў кветках і зеляніне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG