Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: жыхары Паўночнай Карэі плацяць хабары, каб выжыць


Ілюстрацыйнае фота. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын
Ілюстрацыйнае фота. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын

Жыхары Паўночнай Карэі вымушаныя зьвяртацца да хабараў, каб забясьпечыць сябе харчамі і атрымаць прадметы першай неабходнасьці, што бязьмерна пашырыла карупцыю ў дзяржапараце КНДР.

Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Ўпраўленьня ААН у правах чалавека (UN Human Rights Office), які грунтуецца на паказаньнях 214 перабежчыкаў з КНДР у Паўднёвую Карэю і на інфармацыі, перададзенай установамі ААН, якія маюць доступ у Паўночную Карэю.

Як гаворыцца ў дакладзе, сыстэма дзяржаўнага разьмеркаваньня, што склалася пасьля голаду сярэдзіны 1990-х, які забраў жыцьці сотняў тысяч людзей, жорстка абмежавала магчымасьці весьці якую-небудзь прадпрымальніцкую дзейнасьць і стала караць за любую ініцыятыву ў гэтым кірунку. Людзі, якія спрабуюць зарабляць на жыцьцё ў нелегальнай паралельнай эканоміцы, «трапляюць у небясьпеку адвольных арыштаў, затрыманьняў і вымаганьняў».

Уся сыстэма заснаваная на нефармальнай, але шырока распаўсюджанай практыцы подкупу дзяржаўных службовых асоб, якія могуць дазволіць людзям абыходзіць дзяржаўныя патрабаваньні і нормы, каб працаваць у прыватным сэктары і пазьбегнуць арышту, падкрэсьліваецца ў дакладзе ААН.

Згодна з дакладам, фундамэнтальныя правы людзей у КНДР шырока парушаюцца. Па дадзеных структур ААН, якія дзейнічаюць у КНДР, у 2019 годзе каля 10,9 мільёна чалавек (больш за 43% насельніцтва) недаядаюць і амаль столькі ж ня маюць доступу да чыстай пітной вады. Людзі, якія жывуць у паўночна-ўсходніх і сельскіх правінцыях, больш за усё пакутуюць ад недахопу базавых паслуг. Тым ня менш, калі людзі спрабуюць удзельнічаць у рудымэнтарнай рынкавай дзейнасьці, ім пагражае арышт і затрыманьне, у тым ліку за паездку па краіне, на што патрабуецца дазвол.

У дакладзе паказваецца, што Пхэньян перакладае адказнасьць за бядотную гуманітарную сытуацыю ў краіне на санкцыйны рэжым, які рабіўся ўсё больш жорсткім чатыры разы з пачатку выпрабаваньняў у краіне ў 2006 годзе атамнай зброі. У той жа час велізарныя па сваіх памерах узброеныя сілы краіны атрымліваюць прыярытэтнае фінансаваньне, падкрэсьліваецца ў дакладзе.

У заяве агенцтву Reuters прадстаўніцтва КНДР у жэнэўскім цэнтры ААН назвала даклад палітычна матываваным і вынікам «выдумак» перабежчыкаў, якія спрабуюць такім чынам прыцягнуць да сябе ўвагу і атрымаць матэрыяльную выгаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG