Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачалася выбарчая кампанія ў Вярхоўную Раду


Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны, ілюстрацыйнае фота
Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны, ілюстрацыйнае фота

23 траўня быў апублікаваны і набыў сілу ўказ прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага, які датэрмінова спыніў паўнамоцтвы парлямэнту восьмага скліканьня і прызначыў выбары на 21 ліпеня.

Згодна з законам аб выбарах народных дэпутатаў, працэс пазачарговых выбараў дэпутатаў пачынаецца з дня, наступнага пасьля дня апублікаваньня ўказу прэзыдэнта Ўкраіны.

Аргумэнтуючы сваё рашэньне прызначыць датэрміновыя выбары, Зяленскі заяўляў, што кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе не было з 2016 году. Гэты ўказ Зяленскага ўжо абскардзілі ў Вярхоўным судзе.

Згодна з украінскім заканадаўствам, Вярхоўная Рада складаецца з 450 народных дэпутатаў. 225 зь іх выбіраюцца паводле партыйных сьпісаў, 225 — у мажарытарных акругах. У парлямэнт трапляюць партыі, якія атрымліваюць на выбарах 5% галасоў.

22 траўня Ўладзімір Зяленскі ўнёс на разгляд парлямэнту прапанову зь іншым фарматам выбараў — прапарцыйнай сыстэмай з закрытымі партыйнымі сьпісамі і 3% прахаднога бар’еру. Новы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Богдан назваў яго «кампрамісным».

Парлямэнт Ўкраіны ня ўнёс законапраект у свой парадак дня.

Чарговыя выбары ў парлямэнт меліся адбыцца 27 кастрычніка 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG