Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады і прызначыў датэрміновыя выбары парлямэнту на 21 ліпеня 2019 году.
Адпаведны дакумэнт апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы 21 траўня.
Прэзыдэнт таксама даручыў Кабінэту міністраў Украіны забясьпечыць фінансаваньне пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду.
Падчас інаўгурацыйнай прамовы ў парлямэнце 20 траўня Зяленскі заявіў, што распускае Вярхоўную Раду восьмага, а таксама заклікаў урад падаць у адстаўку.
Пасьля Зяленскі патлумачыў сваё рашэньне тым, што ў Вярхоўнай Радзе не было кааліцыі з 2016 году.
«Галоўным аргумэнтам для роспуску Вярхоўнай Рады зьяўляецца вельмі нізкі давер грамадзян Украіны да гэтага інстытуту — 4%. Гэта — ацэнка работы парлямэнта і самы важкі аргумэнт для спыненьня яго паўнамоцтваў. Я як гарант Канстытуцыі абавязаны гарантаваць правы грамадзянаў Украіны. Юрыдычная падстава для роспуску — з 2016 году не існавала кааліцыі», — сказаў Зяленскі.