Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы прайграéм Беларусі і агрэсару». Зяленскі хоча стварыць «краіну ў смартфоне»


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці паскарэньня працэсу ўкараненьня лічбавых тэхналёгій ва ўсе сфэры жыцьцядзейнасьці дзяржавы і заклікаў прадстаўнікоў украінскага ІТ-сэктару актыўна далучацца да гэтай працы.

«Ёсьць справаздача ААН аб разьвіцьці электроннага ўраду за 2018 год, і мы можам дакладна зразумець, да чаго мы мусім імкнуцца. Як бы гэта сумна ні гучала, мы сёньня прайграéм Казахстану, Беларусі, Узбэкістану, Грузіі, Малдове, краінам Балтыі і агрэсару», — заявіў Уладзімір Зяленскі, выступаючы сёньня ў Кіеве на форуме інтэрнэт-дзеячаў «iForum». Пры гэтым ён зьвяртаўся да ўдзельнікаў форуму на расейскай мове.

«Паводле індэксу чалавечага капіталу мы прайграем толькі РФ (называючы Расею, Зяленскі выкарыстаў менавіта абрэвіятуру — РС), Беларусі і Эстоніі. То бок справа ня ў людзях, а мы мусім прызнаць, што справа ў сыстэме. Можаце лічыць мяне наіўным летуценьнікам, але мы сапраўды хочам зрабіць краіну ў смартфоне, урад у смартфоне. Хлопцы, час гэта зрабіць і бяз вас ня справіцца», — заклікаў прэзыдэнт Украіны удзельнікаў ІТ-форуму.

Паводле яго, гаворка ідзе пра чатыры ўзроўні пераводу дзяржаўных органаў у лічбавую сыстэму: першы — інфармацыя пра дзяржаву, другі — камунікацыя зь дзяржавай, трэці — трансакцыі з дзяржавай і чацьвёрты — уцягваньне грамадзян ў кіраваньне дзяржавай.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў за запрашэньне на ІТ-форум: «Шчыра кажучы, тут прыемней, чым на Банкавай: я там тры дні, а тут сапраўдныя жывыя людзі. Дзякуй вам, што паклікалі». І папрасіў прабачэньня перад удзельнікамі форуму за нязручнасьці, зьвязаныя з захадамі бясьпекі:

«Я хачу папрасіць прабачэньня за тыя рамкі, якія ўсталявалі, я даведаўся пра гэта. Прабачце, калі ласка, што вам давялося празь іх праходзіць. Мяркую, што рамкі, якія зьявіліся тут на iForum, сярод вас ёсьць чалавек, які прыдумае альтэрнатыву гэтым рамкам. Гэта вельмі нядрэнны стартап, і я буду першым заказчыкам гэтага стартапу. Так што нехта можа разбагацець».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG