Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра ІТ-краіну: «Ня трэба перад сабой вывешваць гэтую цыфравізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя»


Аляксандар Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі IT-сфэры ў Парку высокіх тэхналёгій, 12 траўня 2019 году
Аляксандар Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі IT-сфэры ў Парку высокіх тэхналёгій, 12 траўня 2019 году

Курс на пабудову ў Беларусі ІТ-краіны ня зьменены, заявіў Аляксанадар Лукашэнка 19 красавіка падчас пасланьня да парлямэнту і народу.

«Выпрацаваны курс на пабудову ІТ-краіны ня зьменены. Яго ніхто мяняць ня будзе. Гэта сапраўды будучыня нашай дзяржавы», — заявіў Лукашэнка.

Ён заявіў, што створаны Парк высокіх тэхналёгіяў «аб’ектыўна стаў узорам, які характарызуе сучасную Беларусь для ўсяго сьвету».

Паводле яго, дзяржава зацікаўленая ў тым, каб ПВТ актыўна разьвіваўся, а ў Беларусь прыяжджалі спэцыялісты.

Пры гэтым ён заявіў, што штучны інтэлект ніколі не заменіць чалавека.

«Гэта ўся цыфравізацыя, кампутары будуць служыць чалавеку. Ня трэба перад сабой, як штору, вывешваць гэтую цыфравізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя», — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што да гэтай высновы ён прыйшоў «у дэбатах» з «нашымі яйцагаловымі» (айцішнікамі) падчас нядаўняга наведваньня ПВТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG