Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-партнэр Зяленскага па «Квартале 95» прызначаны першым намесьнікам старшыні СБУ


Уладзімір Зяленскі падчас інаўгурацыі на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Кіеў, 20 траўня 2019
Уладзімір Зяленскі падчас інаўгурацыі на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Кіеў, 20 траўня 2019

Былы партнэр прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага па «Квартале 95» і старшыня партыі «Слуга народу» Іван Баканаў прызначаны першым намесьнікам старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны.

Баканаў узначаліў галоўнае ўпраўленьне барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Цэнтральнага ўпраўленьня СБУ.

21 траўня прэзыдэнт Украіны прызначыў першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта экс-прадусара «Студыі Квартал 95» Сяргея Трафімава. Таксама намесьнікам прызначаны сцэнарыст студыі «Квартал 95» Юры Касьцюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG