Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня плаціць унёскі і не выключае выхаду з Рады Эўропы і канвэнцыі аб правах чалавека


Заля пасяджэньняў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы
Заля пасяджэньняў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы

Расея можа выйсьці з Рады Эўропы і Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека. Пра гэта ў інтэрвію «РИА Новости» заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры Радзе Эўропы Іван Салтаноўскі.

Салтаноўскі, у прыватнасьці, адзначыў, што расейскім парлямэнтарыям павінна быць прадстаўленая магчымасьць на роўных з усімі ўдзельнічаць у выбарах генэральнага сакратара арганізацыі, якія пройдуць у чэрвені. Калі кампраміс па гэтым пытаньні знойдзены ня будзе, то Расея, па словах Салтаноўскага, разглядае ўсе варыянты разьвіцьця падзей, у тым ліку — выхад з Рады Эўропы і Эўрапейкай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Асобна сталы прадстаўнік Расеі падкрэсьліў, што Рада Эўропы перажывае глыбокі фінансавы і інстытуцыянальны крызіс, прычынамі якога, на яго думку, стала «размываньне прынцыпу сувэрэннай роўнасьці дзяржаў», а таксама «нівэліраваньне каштоўнасьці міжнароднага супрацоўніцтва і выкарыстаньне яго інстытутаў для дасягненьня асобнымі краінамі сваіх вузка карысных каньюнктурных мэтаў ».

Пасьля анэксіі Крыма, на фоне ўвядзеньня эўрапейскіх санкцый, Расея спыніла ўдзел у пасяджэньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і прыпыніла выплату ўнёскаў у бюджэт арганізацыі.

На красавіцкай сэсіі ПАРЭ дэпутаты большасьцю галасоў прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі Расею выплаціць унёскі і сфармаваць дэлегацыю для ўдзелу ў пасяджэньнях. Па статуце асамблеі, за нявыплату ўнёскаў на працягу двух гадоў краіну могуць выключыць з Рады Эўропы. Для Расеі гэты тэрмін надыходзіць у канцы чэрвеня 2019 году.

У Маскве на гэта заявілі, што Расея будзе ўдзельнічаць у працы парлямэнта толькі на ўмовах паўнапраўнага членства ў асамблеі.

5 траўня споўнілася 70 гадоў зь дня заснаваньня Рады Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG