Уладзімір Зяленскі перамог на беларускіх участках для галасаваньня ў другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Ён атрымаў 68,48% галасоў (767 з 1 120). У саперніка шоўмэна — дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі — 30,45% (341), паведамляе БелаПАН.
1,07% бюлетэняў прызнаныя несапраўднымі, сьведчаць дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны. Яўка выбарнікаў склала 9,12% (у сьпісы выбарнікаў было ўнесена 12.285 чалавек).
Ўчасткі для галасаваньня былі адкрытыя ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску і консульстве ў Берасьці. Зяленскі атрымаў у Менску 64,36% галасоў (529 з 822), у Берасьці — 79,87% (238 з 298). Вынік Парашэнкі: 34,31% у сталіцы і 19,80% у абласным цэнтры.
У першым туры 31 сакавіка яўка ўкраінскіх выбарнікаў у Беларусі склала 8,67%. Першае месца заняў Зяленскі з 41,03% галасоў, другое — Парашэнка з 24,98%.
Як паведамляе ЦВК, паводле выніках падліку 34,04% галасоў у другім туры перамагае Зяленскі — 73,28% галасоў. У Парашэнкі 24,37%. Несапраўднымі прызнаныя 2,33% бюлетэняў. Яўка склала 62,07%.