Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На дабро адказваюць злом». Лукашэнка назваў гандлёвыя абмежаваньні Расеі супраць Беларусі «санкцыямі»


Беларуска-расейскія супярэчнасьці
Беларуска-расейскія супярэчнасьці

Аляксандар Лукашэнка параўнаў з «санкцыямі» дзеяньні расейскіх партнэраў на закрыцьцё рынку для Беларусі: «Тое дабро, якое мы робім для Расеі, нам пастаянна вяртаецца злом. Ужо зрабіліся нахабнымі да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі​».

Заява прагучала падчас нарады з эканамічным блёкам ураду Беларусі:

«Я атрымаў пералік пытаньняў, і мяне што зьдзіўляе: кожны дзень чую і чытаю інфармацыю, што наш асноўны гандлёвы партнэр (яны любяць называць сябе партнэрамі) усё больш і больш ўводзіць санкцыі супраць Беларусі», — цытуе Лукашэнку БелТА. — Самі знаходзяцца пад санкцыямі і асуджаюць гэта. А ў той жа час падобнай зброяй ваююць супраць найбліжэйшага свайго саюзьніка. То адно прадпрыемства, то другое. Потым морква, салата ці ўжо агуркі не спадабаліся. Нам закрываюць рынак».

Аляксандар Лукашэнка выказаў папрок у адрас урадоўцаў, якія нібыта ня бачаць сытуацыі, якая мае месца з пастаўкамі прадукцыі на расейскі рынак.

«Добра, віцэ-прэм’ер (нядаўна прызначаны віцэ-прэм’ерам Уладзімер Дворнік, куратар сфэры АПК і экспарту прадуктаў харчаваньня. — БелТА) працуе бяз году тыдзень, яшчэ не пасьпеў разабрацца. Але ж ёсьць прэм’ер, першы віцэ-прэм’ер. Мы павінны рабіць адпаведныя захады. А то нас б’юць па левай шчацэ — падстаўляем правую. Разьбярыцеся і далажыце. Таму што тое дабро, якое мы робім для Расейскай Фэдэрацыі, яно нам пастаянна вяртаецца злом. Ужо знахабіліся да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі», — падсумаваў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG