Былы прэзыдэнт Пэру Алехандра Таледа, які хаваецца ад правасудзьдзя ў сваёй роднай краіне, быў арыштаваны ў амэрыканскім штаце Каліфорнія па падазрэньні ў п’янстве ў грамадзкім месцы. Перш чым яго вызвалілі 18 сакавіка, мужчына быў вымушаны правесьці ноч за кратамі.
Паводле дадзеных амэрыканскіх уладаў, 72-гадовы Алехандра Таледа быў затрыманы позна ўвечары 17 сакавіка ў рэстаране ў горадзе Мэнла-Парк, непадалёк ад Сан-Францыска. Паведамляецца, што яго вызвалілі пасьля таго, як прад’явілі абвінавачваньне аб правапарушэньні.
Пракуратура ў Пэру абвінавачвае Таледа, які быў прэзыдэнтам з 2001-га да 2006 году, у атрыманьні 20 мільёнаў даляраў ад бразыльскай будаўнічай фірмы ў абмен на дапамогу ў атрыманьні выгаднага кантракту. Таледа абвінавачваньні адмаўляе.