Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўгеніі Пфляўбаўм, пяць гадоў таму — разгон з шумавымі гранатамі маршу ў Курапаты


Разгон Маршу ў Курапаты 1 лістапада 2020 году.
Разгон Маршу ў Курапаты 1 лістапада 2020 году.

Падзеі 1 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, у тым ліку Філарэта (Феадосія Раменскага). Усяго 11 япіскапаў і сьвятароў.

Паводле гісторыка і пісьменьніка Кастуся Тарасава, яшчэ каля 200 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай царквы выслалі ў сталінскія канцлягеры, дзе бальшыня іх загінула.

Таксама ў гэты дзень

1755 — Лісабонскі землятрус, у выніку якога загінулі каля 60 тысячаў чалавек.

1800 — у Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага дома, афіцыйнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША.

Белы дом
Белы дом

1863 — створаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

1923 — кіраўніцтва БНР пераяжджае ў Прагу

1980 — у Горадні адкрыўся Тэатар лялек.

1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, арганізаванае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.

Анатоль Сыс на Дзядах у сквэры Янкі Купалы ў Менску, 1 лістапада 1987
Анатоль Сыс на Дзядах у сквэры Янкі Купалы ў Менску, 1 лістапада 1987

1992 — у Менску адбыўся першы (устаноўчы) сойм Згуртаваньня беларускай шляхты. Быў прыняты статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.

1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

2020 — упершыню з 1988 году ўлады разагналі Дзяды

У гэты дзень нарадзіліся

1868Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.

1868 Зьміцер Даўгяла, гісторык і археограф. Ахвяра сталінізму.

1873 Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец. Ахвяра сталінізму

1888 Міхал Сапоцька, каталіцкі сьвятар, спаведнік сьв. Фаўстыны Кавальскай

1890Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

1895Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).

1908Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.

1912Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

Выданьне паэзіі Міхася Кавыля
Выданьне паэзіі Міхася Кавыля

1933 Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

Вячаслаў Адамчык
Вячаслаў Адамчык

У памяці

1888 Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

Мікалай Пржавальскі
Мікалай Пржавальскі

1893Ян Матэйка, мастак.

Люблінская унія. Ян Матэйка
Люблінская унія. Ян Матэйка

1971Міхаіл Ром, савецкі рэжысэр і сцэнарыст.

1972 Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

Эзра Паўнд
Эзра Паўнд

1984 — у Вільні памёр Пётра Сергіевіч, мастак.

2021 — памёр Віктар Какарэка, нумізмат, старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG