Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для барацьбы з мэтэазондамі Літва ставіць на мяжу стральцоў


Мэтэазонд з кантрабандай зь Беларусі. Ілюстрацыйнае фота.
Мэтэазонд з кантрабандай зь Беларусі. Ілюстрацыйнае фота.

Сябры Літоўскага зьвязу стральцоў (ЛЗС) далучацца да мабільных групаў, якія будуць змагацца з мэтэазондамі, якія запускаюцца з тэрыторыі Беларусі, паведаміў дарадца прэм’ер-міністра Літвы Інгі Ругінене Ігнас-Альгірдас Дабравольскас.

Паводле яго словаў, якія прыводзіць Delfi, мабільныя каманды «будуць дзейнічаць і будуць гатовыя прымаць рашэньні».

Чакаецца, што Камісія нацыянальнай бясьпекі налета абмяркуе «вынікі таго, што адбудзецца за гэты час».

Інфармацыйнае агенства «Позірк» нагадвае ранейшыя паведамленьні аб тым, што ў сувязі з беларуска-расейскімі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2025» Літва ўзмацняла ўзровень кантролю сваёй граніцы, у тым ліку залучаючы структуры нацыянальнай абароны і ЛЗС.

Зьвяз стральцоў — непалітычная грамадзкая ваенізаваная арганізацыя пад кіраўніцтвам ураду Літвы. Абʼяднаньне налічвае больш за 16 тыс. чальцоў.

На ўзбраеньні ў стральцоў аўтаматычныя і снайпэрскія вінтоўкі рознай мадыфікацыі, пісталеты, кулямёты.

  • У Вільні пасьля чарговага закрыцьця аэрапорту з прычыны зьяўленьня ў паветранай прасторы Літвы зондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі на палову содняў былі затрыманыя некаторыя авіярэйсы.
  • Аэрапорт не працаваў менш за тры гадзіны, яго кіраўніцтва папярэдзіла, што «цягам дня магчымыя затрымкі асобных рэйсаў з прычыны парушэньня ратацыі экіпажаў і паветраных машын».
  • Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя на месяц — такое рашэньне прыняў урад Літвы 29 кастрычніка. Магчымае падаўжэньне абмежаваньняў пасьля 30 лістапада.
  • Позна ўвечары 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу зь Беларусьсю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, зараз тэрмін падоўжаны да канца восені.
  • Раней Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Прычынай сталі паветраныя балёны з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ў тым ліку пагражалі рабоце аэрапорту ў Вільні. Упершыню мяжу закрылі ў ноч на 22 кастрычніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG