Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўца з Баўгарыі атруцілі «Навічком» да Скрыпаля


Архіўнае фота. Эмільян Гебрэў
Архіўнае фота. Эмільян Гебрэў

Трэці ўдзельнік замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры, якога СМІ называюць Сяргеем Фядотавым, зьвязаны зь іншым атручваньнем рэчывам «Навічок» увесну 2015 году.

Пра гэта гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні выданьня The Insider і групы Bellingcat.

Удакладняецца, што гаворка ідзе пра атручэньне баўгарскага прадпрымальніка Эмільяна Гебрэва.

The Insider і Bellingcat высьветлілі, што Фядотаў наведваў Баўгарыю ў тыя дні, калі там быў атручаны Гебрэў. Экспэртыза выявіла, што пры замаху выкарыстоўвалася рэчыва клясу «Навічок».

Як даведаліся сьледчыя, Фядотаў атрымаў сваё агентурнае імя ў 2010 годзе. У той жа самы час свае імёны атрымалі падазраваныя Вялікай Брытаніяй у замаху на Скрыпаля Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў. Сьледчыя паведамляюць, што Фядотаў актыўна падарожнічаў па Эўропе і Сярэдняй Азіі.

Раней расейскія СМІ адзначалі, што Фядотаў адначасова зь Пятровым і Башыравым лятаў у Прагу ў 2014 годзе, а таксама ў Вялікую Брытанію тады, калі атруцілі Скрыпаля.

Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія ў сакавіку 2018 гадоў у Солсбэры былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Яны выжылі пасьля замаху. З тых часоў Сяргей Скрыпаль не зьяўляўся на публіцы, а Юлія толькі запісала відэазварот. Месца іхнага знаходжаньня невядомае.

Брытанскія ўлады абвінавачваюць у замаху Галоўнае ўпраўленьне Генштабу Узброеных сіл РФ (вядомае як ГРУ) і лічаць, што загад быў аддадзены палітычным кіраўніцтвам Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG