Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьнегавіка з Пагоняй міліцыя патрабуе тлумачальныя запіскі


У хлопцаў зь вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёну, якія зьляпілі 5-мэтровага сьнегавіка зь бела-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоняй», міліцыянты патрабуюць тлумачальныя запіскі.

Хлопцы зьляпілі для конкурсу «100 000 рублёў за сьнегавіка» сьнегавіка 5,5 мэтраў, далучылі да яго сьцяг з Пагоняй і выкалалі фотаздымкі ў паблік «Мая краіна Беларусь». Як распавёў Свабодзе адзін з хлопцаў Віктар Сьнягур, на наступны дзень да іх на вуліцы падышоў міліцыянт і стаў дапытваць навошта яны зрабілі сьнегавіка, ці ня быў гэты мітынг. У выніку міліцыянт папрасіў напісаць тлумачэньні.

Віктар Снягур кажа таксама, што яго выклікалі ў Лельчыцкі РАУС — «на размову». Ён не пагадзіўся пайсьці, а іншыя хлопцы, якія ляпілі сьнегавіка, схадзілі ў міліцыю.

У дзяжурнай частцы Лельчыцкага РАУС Эўрарадыё не пацьвердзілі, што сёньня каго-небудзь з жыхароў вёскі Глушкавічы затрымлівалі, дастаўлялі ці запрашалі «на гутарку».

5-мэтровы сьнегавік з гістарычнымі беларускімі сьцягам і гербам зьявіўся 31 студзеня на прыватным падворку ў вёсцы Глушкавічы Лельчыцкага раёну. На тое, каб зьляпіць яго, спатрэбілася тры дні. Фота са сьнегавіком і яго аўтарамі стала вірусным.

Віктар Сьнягур кажа, што на сьнегавіка хлопцаў натхніў расеец, які зьляпіў вялікага пеўня з гною. «Ну, мы пасьмяяліся з расейцаў, і вырашылі проста зьляпіць сьнегавіка са сьнегу», — распавёў хлопец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG