Гісторык Сяргей Тарасаў абвясьціў збор сродкаў на помнік беларускаму археолягу Георгію Штыхаву, які памёр летась 2 сакавіка.
Усяго на помнік неабходна каля 5000 рублёў. Жадаючым ахвяраваць Тарасаў просіць пісаць яму ў фэйсбук ці на пошту s.v.tarasov@gmail.com.
Чым займаўся Штыхаў?
- Штыхаў першы ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.
- Рэдагаваў першыя падручнікі па гісторыі Беларусі на пачатку 1990-х гадоў.
- Навукова даказаў, што Менск быў заснаваны на рацэ Менка.
- Манаграфіі Штыхава «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкай беларускай археалёгіі.
- Дасьледаваў каля 300 курганаў. паўночнай і цэнтральнай Беларусі ў раньнім сярэднявеччы. Кіраваў археалягічнымі раскопкамі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Барысаве, Лукам’і, Лагойску, Копысі.
- Падрыхтаваў 2 дактары і 19 кандыдатаў навук.
- Быў першым прэзыдэнтам Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі (1992–1994), а таксама адным з заснавальнікаў дабрачыннага фонду «Памяць ахвяраў сталінізму ў Беларусі».
Георгі Штыхаў нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца каля Гомля. У 1956 годзе Штыхаў скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 1993 годзе ўзначаліў аддзел археалёгіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 1991 годзе стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.