Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагноз па росьце эканомікі Беларусі за 2018 год недавыкананы на 0,5%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за 2018 год вырас на 3%, паводле першай ацэнкі, піша БелаПАН. Прагноз уладаў быў больш аптымістычны: чакаўся рост ВУП на 3,5%.

Тэмпы росту паступова спадалі цягам году: з росту на 5,7% за студзень-люты да таго ж пэрыяду мінулага году да ўсяго 3,2% за студзень-лістапад і 3% за цэлы год.​

Ад 2019 году ўлады Беларусі чакаюць росту ВУП на 4%. Пры тым ад першага кварталу чакаецца невялікі рост, усяго на 0,6%, але затым чакаецца паскарэньне.

Міжнародны валютны фонд тым часам прагназуе, што ВУП Беларусі за 2019 год вырасьце толькі на 2,5%, Сусьветны банк — на 2–2,5%.

Рост валавога ўнутранага прадукту запаволіўся ў 2012 годзе да 1,7%, у 2013 і 2014 гадах ВУП вырас на 1,0% і 1,7% адпаведна.

Пасьля былі два гады падзеньня: ВУП за 2015 год склаў толькі 96,2% ад таго за мінулы год, за 2016-ы — 97,6%.

У 2017-м рост склаў 2,5% — эканоміка не вярнулася на дакрызісны ўзровень і ў 2018-м.

Каб эканоміка расла хутчэй, аналітыкі Сусьветнага банку рэкамэндуюць праводзіць рэформы і шукаць шляхі да ўстойлівага структурнага аднаўленьня эканомікі: падвышаць эфэктыўнасьць разьмеркаваньня рэсурсаў, спрашчаць умовы вядзеньня бізнэсу, стымуляваць інвэстыцыі, замацоўваць давер да дзяржаўных інстытутаў, павялічваць ролю прыватнага сэктару эканомікі і эфэктыўнасьць дзяржаўных прадпрыемстваў і ўзмацняць сыстэму сацыяльнай абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG