Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі адбудзецца аб’яднаўчы сабор Украінскай праваслаўнай царквы


Прэзыдэнт Украіны Пятр Парашэнка і Сусьветны патрыярх Варфаламей, Стамбул, 3 лістапада 2018
Прэзыдэнт Украіны Пятр Парашэнка і Сусьветны патрыярх Варфаламей, Стамбул, 3 лістапада 2018

Абʼяднаўчы сабор Украінскай праваслаўнай царквы адбудзецца ў сьнежні, паведаміў Сусьветны патрыярхат, не назваўшы дакладнай даты мерапрыемства.

«Падчас падрыхтоўкі пасяджэньня Сьвятога Сінода 27-29 лістапада 2018 Сусьветны Патрыярхат зноў пацьвярджае сваё сьвятое рашэньне аб прадастаўленьні Томаса аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце Канстантынопаля 19 лістапада.

«Працэс падрыхтоўкі да Сабору Праваслаўнай царквы ва Ўкраіне працягваецца, і канкрэтная дата ў сьнежні 2018 будзе прадстаўлена для пацьверджаньня і абʼявы Сьвятому Сіноду Ўсяленскага Патрыярхату», — пазначана ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG