Архірэйскі сабор Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы забараніў сваім сьвятарам «уступаць у літургічна-малітоўныя кантакты» з духавенствам Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату і стваранай Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы АПЦ.
У паведамленьні на сваім сайце Польская царква заклікае прытрымлівацца «дагматычна-кананічных нормаў і «захоўваць шматвекавыя традыцыі».
У кастрычніку Сынод Расейскай праваслаўнай царквы прыняў рашэньне аб поўным разрыве эўхарыстычных стасункаў з Канстантынопальскім патрыярхатам. Паводле РПЦ, дзеяньні Канстантынопалю адносна ўкраінскіх «раскольнікаў» (Украінскай царкве далі згоду на аўтакефалію) былі «беззаконнымі».
Беларуская праваслаўная царква як частка РПЦ далучылася да рашэньня.