Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка перадаў Андрэеўскую царкву ў Кіеве Сусьветнаму патрыярхату


Андрэеўская царква ў Кіеве, якую перадаюць у бясплатнае карыстаньне Сусьветнаму патрыярхату.
Андрэеўская царква ў Кіеве, якую перадаюць у бясплатнае карыстаньне Сусьветнаму патрыярхату.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб асаблівасьцях карыстаньня Андрэеўскай царквой Нацыянальнага запаведніку «Сафія Кіеўская».

Андрэеўская царква была пабудаваная ў 1747–1762 гадах. З 1987 году яна ўваходзіць у склад Нацыянальнага запаведніку «Сафія Кіеўская». У 2008 годзе тагачасны прэзыдэнт Віктар Юшчанка перадаў яе Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве. Там адбываюцца багаслужбы. Але афіцыйна царква застаецца ва ўласнасьці дзяржавы.

Закон, які дазваляе перадаць Андрэеўскую царкву ў Кіеве ў карыстаньне Сусьветнаму патрыярхату, парлямэнт прыняў 18 кастрычніка. Ініцыятыва належыць Пятру Парашэнку.

11 кастрычніка Сынод Сусьветнага патрыярхату (мацярынскай структуры ўсіх праваслаўных цэркваў сьвету) пастанавіў, што працягвае працэс наданьня аўтакефаліі памеснай Украінскай праваслаўнай царкве.

Далей, як патлумачыў патрыярх Філарэт, кіраўнікі ўкраінскіх праваслаўных цэркваў УПЦ КП, УАПЦ і УПЦ (МП), павінны склікаць Сабор, на якім будзе прынятае рашэньне пра аб’яднаньне царквы і абраньне яе кіраўніка. Менавіта яму ў будучыни павінны даць Томас аб аўтакефаліі.

Расея выступае супраць рашэньня Сыноду Канстантынопальскага патрыярхату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG