Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведвае раён, дзе чыноўнікі «ня любяць людзей»


Падрыхтоўка да прыезду Лукашэнкі ў пасёлку Балбасава
Падрыхтоўка да прыезду Лукашэнкі ў пасёлку Балбасава

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца сёньня з рабочай паездкай у Віцебскай вобласьці.

Ён азнаёміцца з выкананьнем даручэньняў аб комплексным разьвіцьці Аршанскага раёна, паведамляе БелТА.

У гарадзкім пасёлку Балбасава Лукашэнка пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.

Апошні раз Лукашэнка наведаў Аршанскі раён у ліпені. Убачанае на Аршанскім інструмэнтальным заводзе выклікала абурэньне ў кіраўніка дзяржавы.

«Ня любіце вы людзей, ня любіце вы завод. Калі ўжо робіце тут нейкую паказуху, зрабіце бардзюр, але навошта ў траву класьці асфальт? Гэта што, культура? Вось за гэта чыноўнікаў і ненавідзіць часам народ — за вашы безалабернасьць і бязладзьдзе», — абурыўся ён. Далей яшчэ цікавей: «Хіба гэта працоўныя месцы?! Вязьніца нейкая! Катаржныя людзі працуюць за 200 даляраў у месяц!» — абурыўся Лукашэнка ўмовамі працы работнікаў.

Празь некалькі тыдняў, на нарадзе аб ходзе выканананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну, Лукашэнка запатрабаваў замяніць кіраўніцтва ўраду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG