Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канстантынопалі лічаць, што Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне больш няма


Андрэеўская царква ў Кіеве, якую перадаюць у бясплатнае карыстаньне Ўсяленскаму патрыярхату
Андрэеўская царква ў Кіеве, якую перадаюць у бясплатнае карыстаньне Ўсяленскаму патрыярхату

Прадстаўнік Канстантынопальскага патрыярха пры Сусьветнай радзе цэркваў архіяпіскап Іёў (Геча) лічыць, што нядаўні сынод у Стамбуле фактычна ліквідаваў Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату.

«Адменай акту 1686 году адмененая адміністрацыя Маскоўскай царквой Кіеўскай мітраполіі і ўсіх дыяцэзій ва Ўкраіне. З кананічнай пункту гледжаньня гэта азначае, што сёньня ва Ўкраіне УПЦ МП больш не існуе. Усе архірэі цяпер ва Ўкраіне дэ-факта, паводле гэтага рашэньня сыноду, ёсьць архірэямі Ўсяленскага пасаду, і яны цяпер павінны чакаць дырэктыву Ўсяленскага патрыярхату адносна свайго далейшага функцыянаваньня і існаваньня ў пэрспэктыве наданьня аўтакефаліі Праваслаўнай царкве ва Ўкраіне, - сказаў архіяпіскап ў інтэрвію «Бі-Бі-Сі Ўкраіна».

11 кастрычніка сынод у Стамбуле пазбавіў юрыдычнай сілы свой указ ад 1686 году аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскве, абвясьціў аб стварэньні свайго падвор’я ў Кіеве і рэабілітаваў лідэраў раней непрызнаных Украінскай праваслаўнай царквы (Кіеўскага патрыярхату) і Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У адказ сынод Маскоўскага патрыярхату абвясьціў аб поўным разрыве адносінаў з Канстантынопальскай царквой.

На думку архіяпіскапа Іёва, з 11 кастрычніка архірэямі Канстантынопалю лiчацца ўсе япіскапы, якія да гэтага часу належалі да непрызнаных цэркваў, ніякага новага «перарукапалажэньня» ім ня трэба. Акрамя таго, ня трэба нанова хрысьціць людзей, якія прынялі хрышчэньне ў Кіеўскім патрыярхаце або Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве (УАПЦ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG