Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шынэд О’Конар стала мусульманкай і ўзяла новае імя


Шынэд О'Конар
Шынэд О'Конар

Ірляндзкая сьпявачка Шынэд О’Конар абвясьціла, што навярнулася ў іслам і памяняла сваё імя на Шугада Давіт.

Слова Shuhada’ мае значэньне «пакутнікі» ў арабскай мове, але ў англамоўным слэнгу яно таксама можа значыць чалавека, які ўвесь час пераменлівы і нават пакутуе на біпалярны афэктыўны разлад, які ёсьць у сьпявачкі.

У 1992 годзе О’Конар выклікала вялікі скандал, парваўшы падчас тэлевізійнага шоў у ЗША партрэт тагачаснага папы рымскага Яна Паўла II. Пазьней яна патлумачыла ў інтэрвію часопісу TIME, што гэта была яе рэакцыя на сэксуальны гвалт супраць дзяцей з боку прадстаўнікоў каталіцкай царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG