Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН распавяла, як на беларускую сельскую гаспадарку паўплывае глябальнае пацяпленьне


Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (FAO) у сваёй найноўшай справаздачы дае прагноз сытуацыі на рынку сельскагаспадарчых прадуктаў у 2050 годзе. Катастрофа чакае фэрмэраў з Індыі, Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Афрыкі.

Паводле сытуацыі напрыканцы 2016 году, найбуйнейшымі экспартэрамі прадуктаў харчаваньня былі: Эўразьвяз (41,1%), ЗША (11%), і Бразылія (5,7%). Найбуйнейшыя імпартэры — гэта ЭЗ (39,1%), ЗША (10,1%), і Кітай (8,2%)

Імпарт Эўразьвязу зьмяншаецца, а экспарт прадуктаў харчаваньня расьце. Інакш адбываецца ў краінах Азіі, Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Колькасьць насельніцтва там расьцей, клімат імкліва зьмяняецца, а вытворчасьць харчаваньня за гэтым не пасьпявае.

У сельскай гаспадарцы Заходняй Афрыкі, Індыі вытворчасьць зьнізіцца амаль на 3%. А краіны Поўначы, Усходняй Эўропы, у тым ліку і Беларусь, наадварот, дзякуючы глябальнаму ацяпленьню змогуць павялічыць вытворчасьць сельскагапсдарчых прадуктаў.

Найбольш ад гэтага выйграе Канада — рост на 2,5% і Расея (0,9).

Да 2050 году імпарт харчаваньня вырасьце ў Паўночнай і Заходняй Афрыцы — нават на 7,7%. У Паўнёвай Азіі і Індыі на 3,6% і 20,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG