Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З дапамогай UNICEF сьмяротнасьць ад дзіцячых траўмаў у Беларусі зьменшылася ўтрая


Мэдычнае абсталяваньне
Мэдычнае абсталяваньне

У 2019 годзе ў Беларусі пачне дзейнічаць новая праграма лекаваньня дзіцячых траўмаў.

Пра гэта паведаміў загадчык лябараторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Андрэй Мазурэнка.

Ён сказаў, што падобная праграма ўжо дзейнічала цягам 2013-2017 гадоў пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы UNICEF. Дзякуючы ёй мэдычныя ўстановы істотна папоўніліся навейшым абсталяваньнем, а беларускія лекары змаглі навучыцца сучасным мэтодыкам.

«Цяпер мы абмяркоўваем з ААН фінансавыя магчымасьці новай праграмы», — заявіў Андрэй Мазурэнка.

Лекар вышэйшай катэгорыі гэтага цэнтру Ігар Шпілеўскі ўдакладніў, што установа праводзіць штогод да 800 дзіцячых апэрацый. Ён сказаў, што беларускія лекары лічацца добрымі спэцыялістамі, а па некаторых пазыцыях яны ўваходзяць у сусьветную эліту.

«Месяц таму да нас прыяжджалі калегі зь Японіі, і паводле іх словаў, яны пабачылі для сябе ў нас шмат карыснага. Таксама ў нас добрыя сувязі з калегамі са Злучаных Штатаў, Нямеччыны, Польшчы».

Найбольш цяжкімі траўмамі, па словах мэдыкаў, па-ранейшамі застаюцца траўмы хрыбетніка.

«Аднак і тут ужо ёсьць пэўны прагрэс — сьмяротнасьць ад такіх траўмаў у Беларусі за апошнія 15 гадоў зьменшылася ўтрая», — падсумаваў Андрэй Мазурэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG