Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як замяняльнікі цукру шкодзяць здароўю


Пра гэта на сайце sharecare.com пішуць дактары мэдыцыны Мэхмэт Оз і Майкл Ройзан.

Сёньня мы дакладна ведаем, што штучныя замяняльнікі цукру ў дыетычных напоях і цукерках, ёгуртах і кексах робяць нашай таліі больш шкоды, чым карысьці. Яны ж робяць наш рэальны біялягічны ўзрост больш старым.

Як гэта працуе

Паводле дадзеных аўстралійскіх дасьледчыкаў з Унівэрсытэту Сыднэю, мозг чалавека мае складаную нэйронную сетку, якая ацэньвае балянс паміж салодкасьцю і спажываньнем калёрый.

Калі балянс няправільны (занадта шмат штучнага салодкага густу, але недастаткова калёрый) мозг інструктуе цела, каб яно назапашвала больш паліва! Гэта прыводзіць да пераяданьня і павелічэньня вагі.

Таксама дасьледчыкі высьветлілі, што штучныя замяняльнікі цукру спрыяюць гіпэрактыўнасьці, бяссоньню і зьніжэньню якасьці сну.

Як абысьціся бязь іх

Выснова мэдыкаў зусім не азначае, што мы ня можам атрымліваць асалоду ад слодычаў. Проста лепш дапільноўваць, каб салодкі смак у прадуктах не паходзіў ад дададзеных цукроў, сыропаў і штучных замяняльнікаў цукру.

Можна есьці салодкую садавіну — напрыклад, яблыкі, пэрсікі, вінаград, дыню, кавуны. Гэта могуць быць і сухафрукты — разынкі, чарнасьліў, курага, фінікі.

Нават салодкі перац і смажаная морква падыходзяць для атрыманьня дастатковай колькасьці салодкай ежы і задавальненьня прагі салодкага.

Галоўнае навучыцца цаніць салодкі смак натуральных прадуктаў.

(Паўтор публікацыі з 29 студзеня 2018 году)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG