Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар: праз 5-6 год будаваць жыльлё ў Менску спыняць


«Гэта немінучая перспектыва, — заявіў сёньня журналістам міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны. — Калісьці наступіць мяжа ўнутры Менскага гарадзкога кальца. Мы сыходзім з таго, што ў сталіцы можна пабудаваць яшчэ прыкладна 5 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля. Калі разьлічваць, што штогод будаваць каля мільёну, то застаецца пяць, максымум шэсьць гадоў».

Міністар сказаў, што для тых, хто не пасьпее пабудавацца за гэты час у сталіцы, застаецца варыянт гарадоў-спадарожнікаў. Прыкладам такіх гарадоў будуць Смалявічы. Ён сказаў, што ўжо прынятае рашэньне пашырыць аўтатрасу ад Кургану Славы да Смалявічаў. Таксама будуць палепшаныя чыгуначныя камунікацыі, і ў перспектыве шмат людзей будуць жыць у гарадах-спадарожніках.

«Будзем адмаўляцца ад спрошчанасьці»

Паводле міністра, ужо да канца году міністэрства мае выдаць спецыяльны заканадаўчы акт пра тое, што забудоўцы павінныя будуць сыходзіць ад спрошчанай здачы жыльля.

«Няправільна, калі цяпер кватэры здаюцца нават без перагародак. Здалі дом — а потым зноў пачынаецца будаўніцтва: людзі цягнуць будаўнічыя матэрыялы і робяць унутраныя работы. Таму пачынаць будзем паступова, а з цягам часу дойдзем да таго, што будзем здаваць кватэры з поўнай аддзелкай, з мэбляй і з удзелам дызайнэраў», — сказаў Анатоль Чорны.

Міністар дадаў, што сёлета за першае паўгодзьдзе сярэдні кошт аднаго квадратнага мэтру жыльля забудоўцы зьнізілі да 829 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG