Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША затрымалі грамадзянку Расеі за працу «агентам замежнай дзяржавы»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Грамадзянка Расеі Марыя Буціна была затрыманая 15 ліпеня ў сталіцы Злучаных Штатаў Вашынгтоне, паведамляе Дэпартамэнт юстыцыі ЗША. Яе абвінавацілі ў «змове з мэтай дзейнічаць агентам Расейскай Фэдэрацыі ў ЗША без паведамленьня генэральнаму пракурору».

За такое парушэньне 29-гадовай жанчыне з Расеі пагражае да 5 год турмы. Яна затрыманая прынамсі да слуханьняў, прызначаных на 18 ліпеня. Дэпартамэнт юстыцыі нагадвае, што яна ня лічыцца вінаватай, пакуль ня будзе даказанае адваротнае.

Паводле абвінавачаньня, з пачатку 2015 году і прынамсі да лютага 2017-га Буціна працавала пад кіраўніцтвам высокапастаўленага чыноўніка з расейскага ўраду (які пасьля заняў высокую пасаду ў Цэнтральным банку Расеі, з красавіка пад санкцыямі ЗША). Яна спрабавала «разьвіць сувязі ў ЗША і пранікаць у арганізацыі, якія маюць уплыў на амэрыканскую палітыку, каб прасоўваць інтарэсы Расеі», сьцьвярджае Дэпартамэнт юстыцыі.

Як пісала паўгода таму The New York Times, Буціна ў 2016 годзе спрабавала зладзіць таемную сустрэчу Ўладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам, які тады праводзіў перадвыбарчую кампанію. У публікацыі названае таксама імя Аляксандра Торшына, намесьніка старшыні Банку Расеі, сураць якога пазьней былі ўведзеныя санкцыі.

Навіна пра затрыманьне зьявілася якраз у дзень сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі, на якой Пуцін сярод іншага заявіў пра неабходнасьць аб'ектыўнага разгляду розных правапарушэньняў, якія мелі месца ў межах амэрыкана-расейскага ўзаемадзеяньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG