Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп скрытыкаваў плян Тэрэзы Мэй па «мяккім» выхадзе з Эўразьвязу


Сустрэча Дональда Трампа і Тэрэзы Мэй.
Сустрэча Дональда Трампа і Тэрэзы Мэй.

Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што ЗША наўрад ці заключаць гандлёвае пагадненьне зь Вялікабрытаніяй, калі плян прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй па «брэкзіту» будзе выкананы.

«Калі яны заключаць такую дамоўленасьць, мы будзем мець справу з Эўразьвязам замест Вялікабрытаніі, так што гэта, верагодна, сарве зьдзелку», — сказаў Трамп ў інтэрвію кансэрватыўнай брытанскай газэце The Sun.

Паводле Трампа, Мэй праігнаравала ягоную параду аб тым, як весьці перамовы па выхадзе з Эўразьвязу. «Я б рабіў гэта зусім іначай, — сказаў Трамп, камэнтуючы плян Мэй. — Я сказаў Тэрэзе Мэй, як гэта рабіць, але яна мяне не паслухала». Паводле слоў прэзыдэнта ЗША, так званы «мяккі брэкзіт», за які выступае Мэй, пайшоў у «зваротным кірунку» ў параўнаньні з яго рэкамэндацыямі, што «вельмі засмучае».

Прапанова Мэй была канчатковая ўзгодненая ў пятніцу, пасьля чаго неадкладна падалі ў адстаўку два сябры яе кабінэта: міністар замежных спраў Барыс Джонсан і міністар па «брэкзіту» Дэвід Дэвіс, ня якія ўхваляюць яе падыход.

У інтэрвʼю The Sun Трамп таксама адзначыў, што з Барыса Джонсана атрымаўся б «выдатны прэмʼер-міністар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG