Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я супраць агрэсіі». Беларусы ўзялі ўдзел у «Маршы роўнасьці» у Кіеве. ФОТА


Марш роўнасьці ў Кіеве
Марш роўнасьці ў Кіеве

У Кіеве пры надзвычайных захадах бясьпекі прайшоў шматтысячны «Марш роўнасьці». Паводле розных ацэнак, у ім узялі ўдзел ад 5 да 10 тысяч актывістаў ЛГБТ-арганізацый і грамадзян, якія іх падтрымліваюць.

Адзін з удзельнікаў акцыі — грамадзянін Украіны — прыйшоў зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Удзельнік маршу ў Кіеве
Удзельнік маршу ў Кіеве

«Паводле свайго паходжаньня я напалову беларус, напалову расеец. Але мэнтальна і культурна я сябе ідэнтыфікую беларусам», — патлумачыў ён Свабодзе сваё рашэньне прыйсьці на «Марш роўнасьці» зь бел-чырвона-белым сьцягам. Ён наведавае паседжаньні беларускага размоўнага клюбу ў Кіеве і добра размаўляе на беларускай мове.

У Кіеў таксама прыехалі актывісты зь Нямеччыны, Швэцыі, Канады, Ізраілю ды іншых краін. Сярод удзельнікаў і грамадзянка Беларусі Інга, яна жыве ў Кіеве доўгі час і прышла разам са сваім мужам-украінцам падтрымаць ЛГБТ-актывістаў.

Інга на Маршы роўнасьці
Інга на Маршы роўнасьці

«Я хачу, каб людзі вольна выказвалі свае думкі, каб яны маглі не саромецца сваіх стасункаў. Я не аднойчы бачыла, калі да людзей іншай сэксуальнай арыентацыі ставяцца з агрэсыяй. Не хачу, каб так было», — адзначыла Інга.

У ахове грамадзкага парадку былі задзейнічаныя каля 5 тысяч супрацоўнікаў паліцыі і Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.
Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі з альтэрнатыўнымі заклікамі. Яны трымалі транспаранты з надпісамі: «Закон для сямей, Украіна для сямей», «Не ЛГБТ-дыктатуры».

Марш роўнасьці ў Кіеве
Марш роўнасьці ў Кіеве

На працягу ўсяго маршу яны спрабавалі спыніць удзельнікаў, выбягаючы перад калёнай, але паліцыя адводзіла іх у бок, каб пазьбегнуць сутыкненьняў. Найбольш агрэсыўных праціўнікаў маршу паліцыя затрымлівала.

Марш роўнасьці ў Кіеве
Марш роўнасьці ў Кіеве

За некалькі гадзін да пачатку шэсьця паліцыя затрымала 57 прадстаўнікоў нацыяналістычнай арганізацыі С14, якая спрабавала блякаваць ЛГБТ-актывістаў. Паводле кіраўніка паліцыі Кіева Андрэя Крышчанкі, прадстаўнікі С14 выкарысталі супраць праваахоўнікаў сьлёзацечны газ. У выніку сутыкненьняў у тым ліку пацярпелі пяць паліцэйскіх.

Замежных грамадзянаў сярод затрыманых няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG