У Вільні насупраць будынку амбасады Расеі ў Літве адкрылі сквер імя Барыса Нямцова, дзе ўсталявалі мэмарыяльную шыльду ў памяць пра забітага расейскага апазыцыйнага палітыка. Рашэньне аб гэтым было прынята 23 траўня віленскай гарадзкой радай.
На цырымоніі прысутнічалі некалькі дзясяткаў жыхароў літоўскай сталіцы і прадстаўнікі партыі Хрысьціянскіх дэмакратаў. Амбасадар Расеі ў Літве Аляксандр Удальцоў назваў рашэньне гарадзкіх уладаў «некарэктным». Ён прызнаў, што гэта справа Літва, чыё імя называць вуліцы, але яму не падабаецца, што гэта побач з пасольствам Расеі. Можна ж было выбраць якое-небудзь іншае месца, — сказаў расейскі дыплямат.
У лютым у Вашынгтоне, таксама насупраць будынка амбасады Расеі ў ЗША адкрылі плошчу Барыса Нямцова.
Расейскі палітык быў забіты ў цэнтры Масквы 27 лютага 2015 года года. Па справе аб забойстве асуджаныя пяцёра выхадцаў з Чачні. Пры гэтым, арганізатары і заказчыкі забойства — ня знойдзеныя. Родныя і паплечнікі апазыцыянэра настойваюць, што да яго забойства датычны кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.