Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран выставіў Эўропе ўмовы для захаваньня ядзернага пагадненьня


Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі
Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі

Эўропа павінна забясьпечыць Ірану гарантыі продажу нафты, а таксама супрацоўніцтва з банкамі. Інакш Тэгеран пакідае за сабой права аднавіць ядзерную дзейнасьць, заявіў вярхоўны лідэр краіны.

Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі выставіў сем умоваў, выкананьне якіх дазволіць захаваць адданасьць Тэгерана ядзернаму пагадненьню, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле Хамэнэі, Эўропа павінна гарантаваць, што Іран зможа па-ранейшаму прадаваць нафту. У выпадку, калі ЗША нанясуць шкоду збыту іранскай нафты, эўрапейскія дзяржавы павінны яе пакрыць. Акрамя таго, іранскі лідэр запатрабаваў ад эўрапейскіх банкаў гарантый працягу гандлёвага супрацоўніцтва. Яшчэ Эўропа павінна прыняць рэзалюцыю, якая асудзіць ЗША за парушэньне рэзалюцыі 2231, у якой падтрымліваецца ядзернае пагадненьне з Іранам.

Аятала Алі Хамэнэі падкрэсьліў, што Іран ня мае намеру канфліктаваць зь Нямеччынай, Францыяй і Вялікай Брытаніяй, аднак папярэдзіў, што калі эўрапейцы не адкажуць на гэтыя патрабаваньні, Іран адновіць узбагачэньне ўрану. Раней гэтыя працэсы былі прыпыненыя згодна з пагадненьнем, скіраваным на тое, каб не дапусьціць распрацоўкі Іранам ядзернай зброі.

Дональд Трамп 8 траўня аб’явіў аб выхадзе з пагадненьня, якое ЗША, Расея, Кітай, Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына заключылі з Іранам у 2015 годзе. Пагадненьне прадугледжвае выкананьне Тэгеранам шэрагу крокаў у абмежаваньні сваёй ядзернай праграмы ў абмен на адмену санкцыяў. Трамп абвінаваціў Іран у дапамозе тэрарызму і імкненьні працягваць распрацоўку ядзернай зброі. Пасьля выхаду з пагадненьня ЗША пашырылі санкцыі супраць Ірану.

Ядзернае пагадненьне з Іранам: што пра яго трэба ведаць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG