Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран праводзіць перамовы аб захаваньні ядзернай зьдзелкі


Махамад Джавад Зарыф
Махамад Джавад Зарыф

Міністар замежных справаў Ірана Махамад Джавад Зарыф і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыка Магерыні выказалі надзею, што ім удасца захаваць ядзернае пагадненьне па іранскай атамнай праграме, нягледзячы на выхад з яго ЗША.

«Мы на правільным шляху і рухаемся ў правільным кірунку», — заявіў Зарыф у аўторак, 15 траўня, пасьля заканчэньня перамоў з Магерыні ў Брусэлі.

Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі назвала размову зь іранскім міністрам «прадуктыўнай». Яна заявіла, што ў Брусэлі ўпэўненыя ў неабходнасьці захаваць пагадненьне. Магерыні назвала дамоўленасьці дасягнутыя сусьветнымі дзяржавамі зь Іранам у 2015 годзе, надзвычай важнымі для бясьпекі Эўразьвязу і глябальнай сыстэмы нераспаўсюджваньня ядзернай зброі.

Да перамоваў з Зарыфам у той жа дзень далучыліся міністры замежных справаў Нямеччыны, Францыі і Вялікабрытаніі. Іран, як паведамляе агенцтва DPA, патрабуе ад ЭЗ гарантыяў абароны сваіх эканамічных інтарэсаў.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 8 траўня аб’явіў, што Вашынгтон выходзіць з пагадненьня аб ядзернай праграме Ірана, заключанага ў 2015 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG