Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Бразыліі пачаў адбываць 12-гадовае пакараньне за карупцыю


Прыхільнікі Сілвы патрабуюць ягонага вызваленьня
Прыхільнікі Сілвы патрабуюць ягонага вызваленьня

Былы прэзыдэнт Бразыліі Лула да Сілва здаўся ўчора паліцыі. Два дні ён хаваўся ў будынку прафасаюзаў мэталюргічнай прамысловасьці, які ён раней узначальваў.

Як перадае ВВС, 72-гадовы палітык быў затрыманы на выхадзе са свайго офісу. Лула мае вялікую падтрымку ў Бразыліі. Раней ягоныя прыхільнікі блякавалі ягоную машыну, каб ён ня мог зьехаць.

Паліцыя накіроўвае Сілву ў горад Курыціба на поўдні Бразыліі. У мясцовай турме ён пачне адбываць 12-гадовае пакараньне.

Сілва дагэтуль лічыць сябе невінаватым, хаця і пацьвердзіў, што ён будзе падпарадкавацца рашэньню аб ягоным арышце.

«Я не вышэй за закон. Калі б я ня верыў у закон, я бы не арганізаваў палітычную партыю. Я бы арганізаваў рэвалюцыю», — сказаў Сілва.

Лулу абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад інжынэрнай кампаніі ОАS, якая падарыла прэзыдэнтку апартамэнты коштам 1,1 мільён даляраў.

Лула да Сілва быў прэзыдэнтам Бразыліі з 2003 па 2010 год. Пасьля антыкарупцыйных расьследаваньняў ён і яшчэ шэраг топ-палітыкаў аказаліся пад падазрэньнем у карупцыі. У жніўні 2016 года быў абвешчаны імпічмэнт Дылме Русеф — пераемніцы Сілвы. Цяпер выстаўленыя падазрэньні і наступнаму кіраўніку дзяржавы Мішэлю Тэмеру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG