На сайце Дзяржаўнай службы занятасьці разьмешчана вакансія трэнэра нацыянальнай зборнай па біятлёне. Спэцыялісту абяцаюць заробак ад 21 474 рублёў (крыху менш за 10 700 даляраў у пераліку).
Праца сталая, у адну зьмену. У патрабаваньнях да кандыдатаў на пасаду пазначана толькі неабходнасьць вышэйшай адукацыі.
У Беларускім клюбе біятлёну Свабодзе паведамілі, што трэнэра ўжо знайшлі, яго імя пакуль не называецца.
Інфармацыю пра заробак новага трэнэра камэнтаваць адмовіліся.